Навіны

Святая Імша за ўдзельнікаў “Equipes Notre-Dame”

( 0 Votes )

Ужо традыцыйна, кожную другую нядзелю месяца, ў парафіі Божага Цела ў Нясвіжы адбываюцца Святыя Імшы за ўдзельнікаў руха “Equipes Notre-Dame”, за сем’і і за святароў.

Так і 8 студзеня 2012 года не было выключэннем. Святая Імша была ўрачыстая з нагоды свята – Хроста Пана. Упрыгожаны, велічны касцёл для нас, сямей, здаваўся яшчэ прыгажэйшым і раднейшым. Нам было радасна, што мы ўсе разам сабраліся, каб супольна сустрэцца з Езусам. Мы ўсе добра ведаем, як патрэбна для нас гэта малітва, і якую яна мае сілу ў нашым жыцці.

 

Развітанне ў Дзень Святой Сям'і

( 0 Votes )

Мы заўсёды з Вамі!

30 снежня, у Дзень Святой Сям’і, удзельнікі руху EQUIPES NOTREDAME” сабраліся ў касцёле Святой Троіцы ў г. Клецку на Свяую Імшу.

Мы ўдзячны Добраму Богу за гэтую ўрачыстую святочную Імшу, за падтрымку Святой Сям’і, за рух. Падчас Святой Імшы ўсхвалялі Святую Сям’ю, маліліся за добрага айца, самааданага духоўнага дарадцу – шаноўнага ксяндза Эрвіна.

Але ўсім было сумна ад таго, што гэтая Імша была развітальная з паважаным нашым ксяндзом Эрвінам. За восем гадоў працы ў руху гэты святар быў для нас усіх прыкладам веры, самаахвярнасці, шчырасці, тактычнасці і пунктуальнасці.

Як бы не склалася далейшае нашае жыццё, мы заўсёды з Вамі, ксёндз Эрвін, ў думках і малітве!

 

Віншаванні

( 0 Votes )

Прыйдзіце да Збаўцы верныя са спевам,

Прыйдзіце да ясляў яго ў Бэтлеем!

З гімна “Adeste fideles”

Паважаныя Сужанствы руху Equipes Notre-Dame !

Нарадзіўся для нас Збавіцель - усяго свету Адкупіцель”.

У гэтыя радасныя дні Божага Нараджэння мы спяваем гэтыя словы каляднай песні, будучы сведкамі прысутнасці Бога ў нашым жыцці. Праўда пра нараджэнне Езуса ідзе поруч з праўдай пра нашае нараджэнне да новага жыцця, з напамінам пра тое, кім мы ёсць на самай справе.

 

Сустрэча Экіпы № 2 г. Нясвіжа

( 0 Votes )

18 снежня 2011 года адбылася чарговая сустрэча нашай экіпы. Негледзячы на шэраг мерапрыемстваў, наша Суполка сабралася, каб падзякаваць Добраму Богу за жыццё, за рух, за дарагога ўсім нам ксяндза Эрвіна, за ўсіх духоўных дарадцаў экіп, за тыя незлічоныя Ласкі, якімі адорвае нас Збавіцель, за мацярынскую Апеку Маці Божай. Мелі магчымасць падчас ядзэння падзяліцца ўражаннямі ад Вілігійнай сустрэчы ва Уздзе. Дзякуй Богу, што ёсць такі рух, што ёсць такія сустрэчы, куды з’язджаюцца святары, сем’і з розных куткоў Беларусі.

 

Чарговая сустрэча суполкі з Негарэлага

( 0 Votes )

18 снежня прайшло чарговае спатканне суполкі ў п. Негарэлае. Узмоцненныя папярэднім аплатковым спатканнем, сем'і сабраліся, каб зноў і зноў праслаўляць Пана. Пад час сумеснага пасілку вяліся размовы пра аплатковае спатканне, якім усе былі вельмі задаволеныя. Таксама паразмаўлялі пра жыццё парафіі і надыходзячым велічным свяце. Было прынята рашэнне, што на Божае Нараджэнне ізноў пойдзем па калядзе, разносіць добрую навіну і несці радасць нашым братам і сёстрам.

 

Размышления

( 0 Votes )

 

Чтобы жизнь принесла плод

Если кто хочет идти за

Мною, отвергнись себя, и возьми

Крест свой, и следуй за Мною (Мф. 16, 24)

Довольно ли мы проникнуты смыслом этих слов: «отвергнись себя»? Каждый из нас знает в теории, что надо жить для других, что эгоизм есть большой порок, но понимаем ли мы вполне, что значит отвергнуться себя? И исполняем ли мы это повеление, идя за Иисусом Христом?

 

Аплатковае спатканне. Узда 2011.

( 0 Votes )

17 снежня ў парафіі Узвышэння Крыжа Святога ва Уздзе, адбылося аплатковае спатканне для руху Equipes Notre-Dame. На спатканне з'ехаліся сем'і і духоўныя дарадчыкі руху з розных куткоў нашай краіны.

Распачалося спатканне адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту, дзе кожны мог пабыць сам на сам з Езусам, выказаць яму сваю ўдзячнасць, падзяліцца радасцю, проста паразмаўляць з жывым Богам. Затым адбылася Святая Імша ў інтэнцыі сямей руху, а таксама ў інтэнцыі ксяндза Эрвіна, які на жаль развітваецца з рухам, па прычыне ад'езду на новае месца службы ў Германію.

 


Старонка 48 з 53

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 317 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091