Рэкалекцыi. Агульная інфармацыя

( 1 Vote )

Неабходна штогод выдзяляць час на тое, каб адарвацца ад штодзённых заняткаў і паўдзельнічаць у рэкалекцыях (калі магчыма,разам з сужэнцам), якія дапамогуць паразважаць над жыццём у прысутнасці Бога.

Рэкалекцыі — гэта найлепшы час для роздуму над жыццём, слухання і малітвы, гэта таксама нагода для вяртання да духоўных першакрыніцаў. Рэкалекцыі — гэта і той важны час, калі мы задумваемся над сабою, здаем своеасаблівы экзамен з усяго свайго жыцця і, што самае галоўнае, аналізуем шлях уласнага развіцця.

Часта рэкалекцыі становяцца магчымасцю для лепшага пазнання Божай волі, якую мы адкрываем часам фрагментарна або павярхоўна падчас чытання Божага слова і ў падзеях штодзённага жыцця. Сужэнствы з Суполак Маці Божай могуць скарыстаць асаблівую атмасферу, у якой праходзяць рэкалекцыі, каб аднавіцца духоўна.

Рэкалекцыі — гэта запрашэнне пакінуць месца свайго жыхарства і месца працы на пэўны час, што дае магчымаць слухаць Бога і пазнаваць Яго план адносна нас.

 

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 119 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай. З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужанскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамант шлюбу.

+375333829439