Практыкі


Год 2023-2024. Встреча 1

ВСТРЕЧА 1

ЧЕГО ИЩЕТЕ?

 

«Вы ищете Меня не потому что видели чудеса, но потому, что ели хлеб и насытились» (Ин 6, 26)

Мы выбрали именно этот стих, чтобы начать размышления над темой Евхаристии, которая будет сопровождать нас в течение этого года. Прежде чем приблизиться к полноте её смысла, необходимо остановиться и задуматься над тем, как мы относимся к тайне Хлеба Жизни. Позволим Учителю спросить нас и сами зададим себе вопрос – в чём для меня заключается самый глубокий смысл целебрации Евхаристии?

Папа Франциск, начиная цикл наставлений о Евхаристии в 2017 – 2018 гг., предлагает нам задуматься над своим участием в ней, приводя пример многих христиан, отдавших жизнь за Святую Мессу: «Это свидетельство касается всех и требует ответа на вопрос, что значит для каждого из нас участвовать в Жертве Святой Мессы и приближаться к Столу Господа. Ищем ли мы «источник воды живой» для вечной жизни, который делает нашу жизнь духовной жертвой прославления и благодарения, а нас одним телом с Христом?»

Полная версия встречи: Версия PDF и  Версия Word

 

Год 2022-2023. Тэма 10

СУСТРЭЧА 10

ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ

«Асноўнай мэтай Equipes Notre-Dame з’яўляецца дапамога сужэнствам у імкненні да святасці. Ні больш, ні менш».

кс. Анры Кафарэль

1. Уводзіны

На працягу гэтага года мы супольна прайшлі шлях спазнання харызмы Руху Equipes Notre-Dame. Мы ведаем, у чым заключаецца жыццё суполкі, мы пераасэнсавалі наша сужэнскае і сямейнае жыццё, мы ведаем магчымасці ўзаемадапамогі сужэнстваў з суполкі на сустрэчах і па-за сустрэчамі. Нас злучае прагненне жыцць Евангеллем кожны дзень. Высілкі, якія мы прыкладаем – гэта імкненне ісці за Хрыстом. Мы спазналі радасць ад сустрэчы сяброў. Будзем старацца перажываць гэтую сустрэчу як абавязак «Сядзем разам», але не ў сужэнстве, а ў суполцы.

Поўная версія сустрэчы: Версія PDF

Поўная версія сустрэчы: Версія Word

 

Год 2022-2023. Тэма 9

СУСТРЭЧА 9

ДОСВЕД ЛЮБОВІ Ў ШТОДЗЁННЫМ ЖЫЦЦІ

«…хрысціянская сям’я застанецца домам Бога сярод людзей. А так як Бог жыве там, то гэта месца Яго дзеяння, там Ён робіць тыя цуды, тыя вялікія рэчы, аб якіх вучыць Святое Пісанне. Жыццё хрысціянскага сужэнства – гэта «святая гісторыя», бо гэта гісторыя, якую стварае сам Бог».

а. Анры Кафарэль

1. Уводзіны

Найбольш распаўсюджаная супольная малітва – гэта малітва ў сям’і. Асабліва, калі дзеці малыя, бацькі часта разам з дзецьмі становяцца на малітву. Пасля ў многіх сем’ях гэты звычай па розных прычынах занядбоўваецца. Можна зразумець неахвоту дзяцей у падлеткавым узросце маліцца супольна, але гэта не значыць, што сужэнцы павінны адмаўляцца ад супольнай малітвы. У гэты момант яна асабліва патрэбная ў інтэнцыі дзяцей. Хрыстос пераконвае нас, што там «дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх». Сужэнская і сямейная малітва асвятляе штодзённае жыццё.

Поўная версія сустрэчы: Версія PDF

Поўная версія сустрэчы: Версія Word

 

Год 2022-2023. Тэма 8

СУСТРЭЧА 8

ЛЮБОЎ АДКРЫТАЯ НА ІНШЫХ

«Клопат аб узрастанні любові да бліжняга паміж бацькамі і дзецьмі         з’яўляецца вялікім трыумфам узаемнай любові сужэнцаў. Я думаю аднак таксама аб тых, хто не мае дзяцей, яны зноў будуць цярпець, бо гэтае цярпенне заўсёды з імі. Абяцаем ім малітву, каб Бог благаславіў іх ласкай плоднасці, так, як яны гэтага прагнуць. А для   тых, хто не мае надзеі на магчымасць мець дзяцей, мы просім Бога аб дары вялікай духоўнай плоднасці».

а. Анры Кафарэль

1. Уводзіны

Нас будуць судзіць з любові, а таму адкрытасць нашай любові – гэта асаблівае патрабаванне. У першую чаргу наша адкрытасць – гэта адкрытасць на новае жыццё – «пладзіцеся і размнажайцеся». У адваротным выпадку наша любоў можа аказацца непраўдзівай альбо ўвогуле можа быць выражэннем нашай уласнай эгаістычнай любові.

Поўная версія сустрэчы: Версія PDF

Поўная версія сустрэчы: Версія Word

 

Год 2022-2023. Тэма 7

СУСТРЭЧА 7

СЭРЦА ЗВЕРНУТАЕ ДА БОГА

«Малітва з'яўляецца глыбокім настаўленнем душы, чымсьці большым, чым толькі словамі, але таксама ўвагай, прысутнасцю ўсяго чалавека перад Богам, цела і душы, усіх схаваных у ім магчымасцяў».

а. Анры Кафарэль

1. Уводзіны

Малітва – гэта час ціхага слухання, сэрцам пры Сэрцы Бога, гэта час адкрывання і прыняцця Божага плану адносна мяне. Бог не аб’яўляецца ў шуме, Ён у «лёгкім ветры». Малітва развівае ў нас здольнасць слухаць і размаўляць з Богам. Хто моліцца, той шукае Бога, як чытаем у псальме: «Як лань імкнецца да водных патокаў, так душа мая імкнецца да Цябе, Божа» (Пс 42).

Айцец Кафарэль, заснавальнік Руху Equipes Notre-Dame, сказаў аб сабе: «Я ўсім абавязаны малітве». Малітва павінна знаходзіцца ў самым цэнтры духоўнага жыцця кожнага хрысціяніна. Ад асабістай малітвы залежыць, якім чынам будзе развівацца наша духоўнае жыццё.

Поўная версія сустрэчы: Версія PDF

Поўная версія сустрэчы: Версія Word

 

Год 2022-2023. Тэма 6

СУСТРЭЧА 6

СЛУХАННЕ СЛОВА БОЖАГА

 

«Не хлебам адным будзе жыць чалавек, а кожным словам, што выходзіцьз вуснаў Божых» (Мц 4,4)

1. Уводзіны

Ксёндз Кафарэль звярнуў увагу, што найважнейшай мэтай сустрэчы суполкі з’яўляецца пошук Хрыста. Давайце прыгадаем сабе сцэну, апісаную святым Янам, у якой апосталы ідуць за Езусам. «А Езус, абярнуўшыся і ўбачыўшы, што яны ідуць за Ім, кажа: «Чаго шукаеце?» (Ян 1, 38). Апосталы мелі шчасце ісці за Езусам і нават застацца ў Яго доме. Дарам, які дае нам магчымасць сустракацца з Хрыстом, з’яўляецца, між іншымі, Святое Пісанне.

Здольнасць пагрузіцца ў Божае Слова прыходзіць вельмі павольна нават тады, калі мы вельмі актыўна стараемся гэтага дасягнуць. Хай аднак не пужаюць нас гэтыя цяжкасці. Дапамогай будзе наша суполка, кожны з яе ўдзельнікаў, які пад час малітвы будзе адкрываць перад намі вартасць Божага Слова.

Поўная версія сустрэчы: Версія PDF

Поўная версія сустрэчы: Версія Word

 

Год 2022-2023. Тэма 5

ВСТРЕЧА 5

75-ЛЕТИЕ КАРТЫ END

ИДЕАЛ ЭКИП БОГОРОДИЦЫ

 

1. Введение

После нескольких лет существования экипы (1939-1947) отец Анри Каффарель по просьбе некоторых ее членов почувствовал необходимость основать Движение Экипы Богородицы, дав ему правило – Карту.

Таким образом, 75 лет назад, 8 декабря 1947 года, в церкви св. Августина в Париже была обнародована Карта Экип Богородицы.

Карта END содержит цель Движения и обязанности его членов.

Пусть члены экип во всем мире присоединятся к этому великому празднику благодарности! Да благословит вас Господь и наша Покровительница и Матерь Небесная, через заступничество отца Каффареля, сегодня и всегда.

Кларита и Эдгардо Берналь (ERI)

Поўная версія сустрэчы: Версія PDF

Поўная версія сустрэчы: Версія Word

 


Старонка 1 з 5

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 202 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай. З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужанскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамант шлюбу.

+375333829439