Айцец Каффарэль

( 5 Votes )

1903 - 1996

Айцец Генры Каффарэль
заснавальнік сужэнскага Руху
Equipes Notre-Dame – Суполкі Маці Божай

Генры Каффарэль нарадзіўся 30 ліпеня 1903 года ў Ліёне. 2 жніўня 1903 года яго дзядзька, ксёнз Луі Фердынынд, ахрысціў яго і даў яму імя Генры Аўгуст Мары ў базыліцы Святога Марціна, самым старажытным касцёле Ліёна. Ён прыняў першую Святую Камуню 22 мая 1911 года.

1923 год быў для Айца Генры Каффарэля вельмі важным. Тое, што было больш менш ясным пакліканнем, пошукам усляпую дарогі жыцця, ператвараецца ў канчатковае пакліканне, таму што ў сакавіку 1923 года малады чалавек “сустракае” Хрыста. У нас ёсць простае сведчанне аб гэтым выпадку, якое нам даў журналіст: “Калі мне было 20 гадоў, Езус Хрыстус, за адну хвіліну стаў для мяне Кімсці. О, нічога, што можа ўразіць. У той далёкі дзень сакавіка, я ведаў, што мяне кахаюць і я кахаю і што з той пары было гэта каханне паміж Ім і мной застанецца да канца жыцця. Усё было вырашана.”

Яшчэ ясней ён гаварыў аб гэтым у развітальнай канферэнцыі да адказных пар суполкі Маці Божай у 1973 годзе: “Успамінаю пачатак [Equipes Notre Dame]. На самой справе, карані ідуць намнога глыбей, чым 35 гадоў. Больш за 50 гадоў. Такім чынам 50 гадоў таму, у сакавіку 1923, у адзін дзень я ўсведаміў існаванне Хрыста, жыццё Хрыста, любоў Хрыста, адносіны паміж Хрыстом і чалавекам, якія уяўляюць сабой змест хрысціянскага жыцця, гэта было для мяне нібыта лінія падзелу вод. Для мяне жыццё падзялілася на 2 паловы: да сакавіка 1923 года і пасля сакавіка 1923 года. Гэта наклала свой адбітак на мяне і ад гэтага дня ў мяне было жаданне: “Самому ўвайсці як мага глыбей у інтымную сувязь з Хрыстом”, а другое жаданне было прывесці да гэтага іншых людзей, бо для мяне гэта было самым галоўным у жыцці, дало мне радасць жыцця, урок жыцця, энергію жыцця. Не магу не пажадаць іншым такога ж спаткання з жывым Хрыстом, адкрыцця, што Бог ёсць любоў”.

І ён сказаў “так”. У тую хвіліну было прынята рашэнне – стану святаром. “Буду ім, каб іншых вясці да такога ж спаткання з Панам – у якой-небудзь форме – вясці да той самай узаемнасці ў любові, каб ператварыць кожнага чалавека ў   “шукальніка Бога”, якім стаў ён сам. Яшчэ пазней Генры Каффарэль прызнае: “Таго Хрыста я спаткаў, калі мне было 20 гадоў, цяпер мне 77 год, я надалей шукаю, знаходжу і яшчэ больш Яго прагну. Чым больш я знаходжу Яго, тым больш я Яго прагну”.

Ксёнз Каффарэль заўсёды сцвярджаў, што з’яўляецца практыкам. Ён пачаў дзейнічаць не пры якімсьці бюро. Выйсці на прастор, распазнаць патрэбы, паспрабаваць на іх адказаць – вось быў яго метад. Гэта была яго ласка. Яна прывяла да лшматлікіх спраў, першымі з якіх былі групы сужэнстваў.

Усё пачалося ад замужняй жанчыны. Яна прыйшла да Айца Кафарэля, каб папрасіць духоўнай парады для сужонскага жыцця. Ксёнз выказаў думку, што для мужа таксама было б карысна пачуць гэту параду. Праз некаторы час ён прыняў гэтую пару. Яны ў сваю чаргу малі сяброў, маладую пару. Чаму б ім таксама не выкарыстаць дапамогу каплана? Ксёнз Каффарэль сказаў: “Паспрабуем разам”. І так 25 чэрвеня 1939 года, у парыжскай кватэры адной з гэтых пар сабралася першая група з чатырох сужэнстваў разам з айцом Каффарэлям.

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 115 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай. З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужанскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамант шлюбу.

+375333829439