ФІЛЬМ ПРА СУПОЛКУ
На сустрэчы адказных пар было вырашана распачаць даволі непростую, але , маем надзею, што вельмі карыстную для нашай суполкі справу - зрабіць цэласны фільмі, у якім былі б зафіксаваны ўсе асноўныя моманты дзейнасці суполкі.
Распачнецца праца над фільмам з Аплатковай сустрэчы, якая адбудзецца 10 студзеня у Новай Мышы, але да гэтага моманта неабходна вырашыць разам шмат пытанняў, каб потым не упусціць галоўнага.
Маем надзею, что гэты фільм стане сапраўды нашай агульнай справай і кожны удзельнік суполкі не праігнаруе гэты праэкт і стане яго актыўным удзельнікам.
Кожную субботу мы будзем размяшчаць на старонцы заданні, ваш удзел у якіх дапаможа у выніку зрабіць якасныя фільм ( на 40-50 хвілін) і промаролік ( на 3-7 хвілінкі), якія потым несорамна будзе і самім паглядзець, і родным з сябрамі паказаць.
Распачнем з распрацоўкі промароліка нашай суполкі. Гэта будзе кароценькі ролік, які можна будзе размясціць на сайце ці паказаць пасля Імшы, каб зацікавіць, але ў той жа час " не перагрузіць".
Складацца гэты ролік будзе з 10 простых прычын далучыцца да суполкі Маці Божай. І зараз наша задача гэтыя 10 прычын вызначыць.
Напішыце, калі ласка, аб тым, па якой прычыне вы асабіста вырашылі далучыцца да суполкі і якія аргументы выкарыстоўваеце, калі запрашаецце далучыцца сваі знаёмыя сем'і.
Вельмі чакаем у каментарыях вашых прапаноў!
Не праігнаруйце, калі ласка, гэту просьбу!
Бо вельмі патрэбна ваша дапамога, как атрымалася ў выніку штосьці сапраўды якаснае!
Жадаем вам Духа Святога!
З Богам і агульнай падтрымкай верым, што ўсё у нас з гэтым фільмам атрымаецца!