Cinema

( 0 Votes )

ФІЛЬМ ПРА СУПОЛКУ На сустрэчы адказных пар было вырашана распачаць даволі непростую, але , маем надзею, што вельмі карыстную для нашай суполкі справу - зрабіць цэласны фільмі, у якім былі б зафіксаваны ўсе асноўныя моманты дзейнасці суполкі. Распачнецца праца над фільмам з Аплатковай сустрэчы, якая адбудзецца 10 студзеня у Новай Мышы, але да гэтага моманта неабходна вырашыць разам шмат пытанняў, каб потым не упусціць галоўнага. Маем надзею, что гэты фільм стане сапраўды нашай агульнай справай і кожны удзельнік суполкі не праігнаруе гэты праэкт і стане яго актыўным удзельнікам. Кожную субботу мы будзем размяшчаць на старонцы заданні, ваш удзел у якіх дапаможа у выніку зрабіць якасныя фільм ( на 40-50 хвілін) і промаролік ( на 3-7 хвілінкі), якія потым несорамна будзе і самім паглядзець, і родным з сябрамі паказаць. Распачнем з распрацоўкі промароліка нашай суполкі. Гэта будзе кароценькі ролік, які можна будзе размясціць на сайце ці паказаць пасля Імшы, каб зацікавіць, але ў той жа час " не перагрузіць". Складацца гэты ролік будзе з 10 простых прычын далучыцца да суполкі Маці Божай. І зараз наша задача гэтыя 10 прычын вызначыць. Напішыце, калі ласка, аб тым, па якой прычыне вы асабіста вырашылі далучыцца да суполкі і якія аргументы выкарыстоўваеце, калі запрашаецце далучыцца сваі знаёмыя сем'і. Вельмі чакаем у каментарыях вашых прапаноў! Не праігнаруйце, калі ласка, гэту просьбу! Бо вельмі патрэбна ваша дапамога, как атрымалася ў выніку штосьці сапраўды якаснае! Жадаем вам Духа Святога! З Богам і агульнай падтрымкай верым, што ўсё у нас з гэтым фільмам атрымаецца!

3_Cinema

 

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 144 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай. З’яўляемся беларускім сектарам міжнароднага руху сужанскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамант шлюбу.

life :) (025) 759 13 62
МТС (029) 570 48 45
Vel.: (029) 968 26 06
Чакаем навіны на um5@tut.by