Спевы на пілігрымку


  1. 1. MAGNIFICAT

Magnificat, magnificat, magnificat,

 

anima mea Dominum.


Magnificat, magnificat, magnificat,

 

anima mea!

 

 

2. Маці Божая Будслаўская


1. У Адраджэння век залаты


Узнікла раптам у Рыме Ты.


Шляхам цудоўным з дальніх краёў


Прыйшла да нас, беларусоў.


Рэфрэн:

Маці Будслаўская, Маці святая!


Перад Табою галовы схіляем:


Нас да Сябе Ты прыгарні,


Ад зла і бед абарані!


Радзімы край абарані!

 


2. Тваёй малітвы светлая сіла


Храм у Будславе уваскрасіла.


Ад рук бязбожных у страшны час,


Ты зберагла веру для нас.

 


3. Дзева Марыя, Юзаф святы,


Вельмі патрэбны для маладых.


Прыклад цярплівай Вашай любві,


Ў якой сакрэт шчасця сям`і.

 


4. Ад злой Чарнобыльскае бяды


Прыкрый гаротных дзетачак Ты,


І Беларускі збалелы край


Не пакідай, не пакідай.

 


5. Мы да Будслаўскай крочым святыні


Просім заступніцтва перад Сынам.


Каяцца ёсць у чым нам усім,


Хрыста за нас перапрасі!

 


3. СЁННЯШНІ ДЗЕНЬ


Сённяшні дзень (х2) Бог падараваў.(х2),


Узрадуемся (х2) і суцешымся ў ім.(х2).


Сённяшні дзень Бог падараваў,

 

узрадуемся і суцешымся ў ім.


Сённяшні дзень (х2) Бог падараваў.



4. Дай  Духа  Любові


Дай духа  любові, увайдзі ў жыццё маё!(х2)


І буду я хваліць усім сэрцам Цябе,


І буду я хваліць усім розумам Цябе,


І буду я хваліць душою Цябе,


О, Пане мой!

 


5. Дакраніся

Дакраніся да маіх вачэй – і убачу.


Дакраніся маіх вуснаў – і прамоўлю


праслаўленне.


Дакраніся майго сэрца і ачысці,


хай Твой Дух Святы напаўняе мяне.

 


6. Божа мой, гэта Ты, гэта Ты!


Божа мой, гэта Ты, гэта Ты!


Я Цябе па жыцці сустракаю,


Калі кветкі збіраю ў цішы


І ў дарозе кагосьці вітаю.

 


Як цудоўна стварэне Тваё,


Мне усюды Твой чуецца голас,


З ветрам лісця гудзе і пяе,


Сэрца шэпча, як спеючы колас.

 


Гэты горы пакрытыя мхом,


Гэты рэкі, што поўняцца пенай,


Гэты бераг, з гарачым пяском,


Гэта сонца, з зорачнай зменай.

 


Я паўсюды бачу Твой след


І Твой подпіс, з вялікім размахам


На далоні трымаеш сусвет,


Каб жыццё не спынілася крахам.



Падарунак даеш нам – дзяцей,


Каб для іх маглі мы стаміцца.


І таму я хачу ўсё мацней


Да Цябе, о мой Божа, маліцца.

 


Навучыў Ты мяне так спяваць


Што і смутным дадам весялосці


І хачу я, мой Бог, танцаваць


Для цябе, толькі не для кагосьці.

 


Як цудоўна ўсё, што Тваё


Ты не думаў, як я разлічуся


За дарма проста так дорыш мне


Ўсё добрае, чым ганаруся!

 


7. Вядзі мяне, Божа


Вядзі мяне, Божа (x2),



праз цемру і вецер (x2),



Туды, дзе ўбачу (x2),



збаўлення святло  (x2).

 


Рэфрэн: Божа, к Табе іду,

 

Божа, Цябе шукаю.


Божа, душы святло,

 

узношу мой голас да Цябе.



Мой Бог – Пастыр Добры (x2),

 

мяне не пакіне  (x2),

 

З  любоўю прытуліць  (x2)

 

да Сэрца свайго.  (x2)



У цемры даліны  (x2)


я не заблукаю - (x2)


Вядзе мяне Бог мой  (x2),


надзея мая.  (x2)

 

8. Маці Хрыстова


Маці Хрыстова (x2),


мы Цябе просім (x2),


поўная ласкі (x2),


верым Табе (x2).


Пашлі нам Сына  (x2)


ў Святой Камуніі (x2),


бо без Езуса (x2)


так цяжка жыць  (x2).


Пр.: О, Марыя, Марыя, наша Маці,

 

О, Марыя, Ўладарка ўсёй зямлі.


Хай малітва ў нас полымя запаліць,


Сваім дзецям Ты надзею ў душу ўлі.


Прымі, о Маці (x2),


сэрца малое (x2),


радасць і горыч (x2)


нашы прымі (x2).


Хочам з крыніцы  (x2)


праўды напіцца (x2),


Тваёй малітвы  (x2)


чакаем мы (x2).

 

Пр.: О, Марыя...

 

Як бараніла  (x2)


Вострую Браму (x2),


так ад шатана  (x2)


нас уратуй (x2),


Матчынай ласкай  (x2)


вылечы раны  (x2)


і міласэрнасць  (x2)


дай нам сваю (x2).

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 110 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай. З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужанскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамант шлюбу.

+375333829439