Лагатып вельмі яскрава паказвае сутнасць руху. Праз гэты вобраз нам адкрываецца сэнс руху – яго асноўны накірунак.
Лагатып складаецца з двух частак: рыбы і заручальных пярсцёнкаў.
Рыба сімвалізуе першых хрысціян. Літары грэцкага слова "ICTUS" – рыба азначаюць – Езус Хрыстус Сын Божы Збаўца, такім чынам рыба сімвалізуе Хрыста. Слова "eqipe" са старой французкай мовы, якое азначала - малы човен, таксама мае адносіны да рыбы. Таму ў сімвале рыбы можна ўбачыць накіраванне як на Хрыста, так і на экіпы (суполкі).
Пярсцёнкі сімвалізуюць абавязак кахання і вернасці паміж сужонкамі.
Лагатып укрывае ў сабе два слупа на якіх абапіраецца рух, гэта прыналежнасць да Хрыста і да сужэнства.
Лагатып мае тры колеры: нябесна блакітны, жоўта-залаты і чырвоны.
Нябесна блакітны сімвалізуе Бога.
Жоўта-залаты – Божую веліч.
Чырвоны - чалавека.
Рыба мае блакітны колер, пярсценкі – адценні жоўтага і чырвонага. Перапляценне з рыбай сімвалізуе запавет Бога з людзьмі, ад якога хрысціянскае сужэнства бярэ свой пачатак.
Ніжэй графікі змесцаваны надпіс – Equipes Notre-Dame.