Канкрэтныя заданні

( 0 Votes )

Абавязкі кожнага сужэнства

Сужэнствы ўступаюць у Суполкі Маці Божай у пошуках дапамогі. Аднак яны не вызваляюцца ад уласных намаганняў. Таму, каб скіраваць іх на правільны шлях і падтрымаць, Суполкі Маці Божай патрабуюць ад іх наступнага:

а) распрацоўкі асабістых правілаў жыцця (разнароднасць сужэнстваў не дае магчымасці прапанаваць аднолькавыя правілы для ўсіх). Без правілаў жыцця адвольнасць вельмі часта кіруе рэлігійным жыццём сужэнцаў і робіць яго хаатычным. Гэтыя правілы жыцця (кожнае сужэнства распрацоўвае свае уласныя) акрэсліваюць намаганні, якія прыкладае кожнае сужэнства, каб лепей выконваць Божую волю. Тут маецца на ўвазе не павелічэнне абавязкаў, а іх удакладненне, што дапаможа сужэнствам узмацніць сваю волю і пазбегнуць адступніцтва і здрады. Парады і дапамога святара неабходныя для таго, каб засцерагчыся ад празмернай нагрузкі і не пайсці шляхам найменшага супраціўлення. Сужэнства не абавязана прадстаўляць перад суполкаю ні прынятыя ім правілы жыцця, ні метады іх выканання. Аднак заўважна, што некаторыя дапамагаюць адны адным нават у гэтай сферы;

б) штодзённай супольнай малітвы разам з дзецьмі (па меры магчымасці), таму што сям’я павінна аддаваць пашану Богу, а супольная малітва мае вялікую моц;

«Я ў іх, а Ты ўва Мне. Каб былі з’яднаныя ў адно...» (Ян 17, 23).

Хрыстус прысутнічае сярод сужэнцаў асабліва ў тыя моманты, калі яны моляцца разам. Яны не толькі аднаўляюць сваё «так» перад Богам, але і дасягаюць той глыбіні еднасці, якую можа даць толькі яднанне сэрцаў і думак у сакрамэнце сужэнства. Сужэнская малітва становіцца супольным выражэннем дзвюх індывідуальных малітваў і павінна натуральным чынам нараджацца з жыцця, якое перажываецца ў еднасці. Калі кожны з сужэнцаў мае ўласны стыль малітвы, то важна, каб яны маглі развіць метады супольнай малітвы, дзякуючы якой адкрыюць новае вымярэнне свайго сужэнскага жыцця і будуць жыць гэтым вымярэннем. Іх супольная малітва стане больш лёгкаю, шчыраю і глыбокаю, калі слуханне Божага слова і ўнутраная малітва будзе практыкавацца рэгулярна абодвума сужэнцамі.

«Магніфікат», супольная малітва Суполак Маці Божай, можа быць часткаю гэтай штодзённай малітвы. Калі сужэнцы маюць дзяцей, то важна, каб штодзень пэўны час быў прысвечаны сямейнай малітве. Сям’я для дзяцей з’яўляецца першым месцам рэлігійнай практыкі. Менавіта бацькі павінны перадаваць ім веру і рабіць гэта такім чынам, каб дом быў месцам, у якім яны свабодна адчуваюць сябе падчас малітвы. Калі дзеці падрастаюць, ім можа спатрэбіцца больш асабісты кантакт з Богам; аднак некаторыя з іх выражаюць гатоўнасць удзельнічаць у сямейнай малітве, напрыклад, перад ежаю.

в) штодзённага чытання малітвы Суполак Маці Божай у еднасці з усімі сужэнствамі гэтага руху;

г) практыкавання штомесячнага абавязку «сужэнскай размовы» («Прысядзем разам!»).

«Падпарадкоўвайцеся адзін аднаму ў боязі Хрыстовай» (Эф 5, 21).

Заданне «Прысядзем разам!» дапамагае нам паступова раскрывацца перад нашым сужэнцам. Гэта час, які муж і жонка прысвячаюць шчырай і спакойнай размове перад абліччам Пана Бога. Гэта час выяўлення пачуццяў і думак, які дапамагае сужэнцам лепш пазнаваць адно аднаго і ўзаемна дапамагаць. Ён дазваляе абмеркаваць мінулае, правесці аналіз сужэнскага і сямейнага жыцця, акрэсліць заданні на будучыню і выказаць свае погляды на ідэалы, якімі хочуць жыць сужэнцы. Абавязак сужэнскай размовы дазваляе пазбегнуць руціны сямейнага жыцця, захоўвае сям’ю і любоў маладымі і жыццяздольнымі. Усе сужэнствы, якія практыкуюць выкананне гэтага абавязку, ведаюць яго сапраўдную каштоўнасць. Гэтую сустрэчу яны ўспрымаюць як нагоду для паглыблення ўзаемнай любові. Добрым пачаткам сужэнскай размовы можа быць хвіліна малітвы або цішыні, што дазваляе адчуць прысутнасць Бога. Цішыня паглыбляе адносіны да сужэнца, набліжае да Бога і стварае спрыяльную атмасферу.

д) разважання ў сужэнстве над тэмаю, узнятаю суполкаю ў бягучым месяцы, перасылкі сваіх меркаванняў адказнай пары ў пісьмовым выглядзе перад сустрэчаю, а таксама ўдзелу ў сустрэчы;

е) чытання рэдакцыйнага артыкула Ліста Суполак Маці Божай;

к) штогадовага ўдзелу ў закрытых рэкалекцыях (мінімум 48 гадзін), «Пайдзіце адны ў пустыннае месца і адпачніце» (Мк 6, 31).

Перад уступленнем у суполку дастаткова толькі адных рэкалекцый; Неабходна штогод выдзяляць час на тое, каб адарвацца ад штодзённых заняткаў і паўдзельнічаць у рэкалекцыях (калі магчыма, разам з сужэнцам), якія дапамогуць паразважаць над жыццём у прысутнасці Бога. Рэкалекцыі — гэта найлепшы час для роздуму над жыццём, слухання і малітвы, гэта таксама нагода для вяртання да духоўных першакрыніцаў. Рэкалекцыі — гэта і той важны час, калі мы задумваемся над сабою, здаем своеасаблівы экзамен з усяго свайго жыцця і, што самае галоўнае, аналізуем шлях уласнага развіцця.

Часта рэкалекцыі становяцца магчымасцю для лепшага пазнання Божай волі, якую мы адкрываем часам фрагментарна або павярхоўна падчас чытання Божага слова і ў падзеях штодзённага жыцця. Сужэнствы з Суполак Маці Божай могуць скарыстаць асаблівую атмасферу, у якой праходзяць рэкалекцыі, каб аднавіцца духоўна. Рэкалекцыі — гэта запрашэнне пакінуць месца свайго жыхарства і месца працы на пэўны час, што дае магчымаць слухаць Бога і пазнаваць Яго план адносна нас.

л) штогадовага ахвяравання — у форме дару — плёну аднаго дня іх працы, каб забяспечыць матэрыяльнае існаванне і развіццё руху, якому ў пэўнай ступені яны абавязаны сваім духоўным узбагачэннем;

м) наведвання, прыняцця і частавання з братэрскім сэрцам сужэнстваў іншых суполак, калі для гэтага з’явіцца нагода.

З  1970 г. мая месяца, ад кожнага сябра Суполак Маці Божай патрабуецца таксама наступнае:

• штодзень дзесяць хвілін прысвячаць на маліву;

• рэгулярна чытаць Святое Пісанне;

• адкрываць сэнс хрысціянскай аскезы, а таксама прыкладаць намаганні для таго, каб увесці яе ў жыццё хрысціянскага сужэнства.

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 54 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай. З’яўляемся беларускім сектарам міжнароднага руху сужанскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамант шлюбу.

life :) (025) 759 13 62
МТС (029) 570 48 45
Vel.: (029) 968 26 06
Чакаем навіны на um5@tut.by