Мы заўсёды з Вамі!
30 снежня, у Дзень Святой Сям’і, удзельнікі руху “EQUIPES NOTRE – DAME” сабраліся ў касцёле Святой Троіцы ў г. Клецку на Свяую Імшу.
Мы ўдзячны Добраму Богу за гэтую ўрачыстую святочную Імшу, за падтрымку Святой Сям’і, за рух. Падчас Святой Імшы ўсхвалялі Святую Сям’ю, маліліся за добрага айца, самааданага духоўнага дарадцу – шаноўнага ксяндза Эрвіна.
Але ўсім было сумна ад таго, што гэтая Імша была развітальная з паважаным нашым ксяндзом Эрвінам. За восем гадоў працы ў руху гэты святар быў для нас усіх прыкладам веры, самаахвярнасці, шчырасці, тактычнасці і пунктуальнасці.
Як бы не склалася далейшае нашае жыццё, мы заўсёды з Вамі, ксёндз Эрвін, ў думках і малітве!
Сужэнствы руху “EQUIPES NOTRE – DAME” Беларусі