18 снежня 2011 года адбылася чарговая сустрэча нашай экіпы. Негледзячы на шэраг мерапрыемстваў, наша Суполка сабралася, каб падзякаваць Добраму Богу за жыццё, за рух, за дарагога ўсім нам ксяндза Эрвіна, за ўсіх духоўных дарадцаў экіп, за тыя незлічоныя Ласкі, якімі адорвае нас Збавіцель, за мацярынскую Апеку Маці Божай. Мелі магчымасць падчас ядзэння падзяліцца ўражаннямі ад Вілігійнай сустрэчы ва Уздзе. Дзякуй Богу, што ёсць такі рух, што ёсць такія сустрэчы, куды з’язджаюцца святары, сем’і з розных куткоў Беларусі. Менавіта з кожнай такой пілігрымкай кожнае сужэнства адчувае сябе бліжэй да Бога і прыкладвае шмат намаганняў, каб зрабіць такія сустрэчы змястоўнымі і цікавымі як для дарослых, так і для нашых дзетак.
На сустрэчы разважалі таксама над Словам Божым, маліліся ў інтэнцыях, выказвалі свае думкі па тэме сустрэчы аб удзеле ў жыцці Касцёла, у руху, па-за рухам. Кожнае сужэнства задумалася, што яно яшчэ можа рабіць карыснага для Бога, для свайго бліжняга. Разгледзілі таксама пытанні аб выканнанні сваіх абавязкаў. Сапраўды, рух Equipes Notre-Dame – рух актыўных людзей. І нам, сужонкам, ёсць з каго браць прыклад – з нашых духоўных дарадцаў. Хвала Пану за сустрэчу!