
Дарагія нашыя жанчыны! Віншую Вас з нагоды Міжнароднага Свята 8 сакавіка! Няхай тыя цёплыя словы, тая любоў і дабрыня, якую Вы адчуваеце сёння ад сваіх блізкіх, стане яшчэ адным выразам удзячнасці для Вас. Жадаю усяго найлепшага у гэты, сапраўды цудоўны і прыгожы дзень, і даручаю Вас і Вашыя сем’і апецы Багародзіцы Марыі, нашай нябеснай Маці!
Кс. Андрэй
25 лютага адбылася сустрэча суполкі №3 п.Гарадзея, тэмай каторай была “Жыццё як пакліканне“. На чале з ксяндзом Андрэем былі абмеркаваны асноўныя думкі і пытанні тэмы. Кожная справа пачынаецца з малітвы... Малітва дапамагае знайсці сябе, свае магчымасці, знайсці дарогу да Бога, быць пакліканымі, быць “апосталамі” Божага Слова. Сужэнствы павінны сваімі справамі, сваім жыццём, сваімі ўчынкамі паказваць дарогу да Бога іншым сем’ям.
Прыналежнасць да суполкі абавязвае да актыўнага ўдзелу ў жыцці Касцёла. Як гэта здзейсніць практычна? Адным з пунктаў гэтага ўдзелу было прапанавана ў перадсвяточныя дні Пасхі арганізаваць у Касцеле чуванні каля гробу Езуса Хрыста сужэнскімі парамі нашай суполкі г. п. Гарадзея.

Адбылася ўрачыстая сустрэча Экіпы
25 лютага 2012 года, у Дзень 73-яй гадавіны з нагоды самай першай сустрэчы ўдзельнікіаў руху “EQUIPES NOTRE – DAME” у Францыі, адбылося спатканне нашай Экіпы. Гэта сустрэча была адметнай і таму, што на ёй прысутнічаў ксёндз Адам. Для святара гэта было першае спатканне з беларускімі сем’ямі. На сустрэчы прысутнічала таксама новая пара – Кацярына і Аляксандр.
Сустрэча была змястоўнай і цікавай. На спатканні было месца знаёмству, аповеду пра рух “EQUIPES NOTRE – DAME” у Беларусі і ва ўсім свеце, супольнай малітве. Разглядаліся такія важныя пытанні, як умацаванне веры ў сям’і, адкліканне сужонкаў на патрэбы Касцёла. Мела месца таксама разважанне над галоўнай запаведдзю Езуса Хрыста.
7 лютага 2012 года адбылася вельмі важная падзея, якая датычыцца руха “Equipes Notre – Dame”. Кіраўніком руха на Беларусі прызначаны ксёндз Андрэй Сіповіч. Аб гэтай падзеі сведчыць Дэкрэт арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.
Падчас сустрэчы арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам было ўдзелена благаслаўленне кс. Андрэю і адказнай пары руха.
Ад усяго сэрца віншуем ксяндза Андрэя Сіповіча з новым прызначэннем і жадаем Яму Дароў Святога Духа, радасці на кожны дзень жыцця, Апекі Маці Божай, Божага благаслення ў даручанай справе.
Разважалі над пытаннямі жыцця
29 студзеня 2012 года адбылася сустрэча экіпы горада Салігорска. На сустрэчы разважалі над многімі пытаннямі нашага жыцця, таксама над Словам Божым, маліліся ў інтэнцыях, выказвалі свае думкі па тэме сустрэчы. Шмат пытанняў было зададзена ксяндзу Андрэю. На кожнае пытанне былі дадзены змястоўныя адказы. Кожнае сужэнства задумалася, як добра, што маюць магчымасць усхваляць Добрага Бога, знаходзіць ў Ім суцяшэнне і падтрымку. Разгледзілі таксама пытанні аб выканнанні сваіх абавязкаў: штодзённай супольнай малітвы, чытання Евангелія, заданння “Прысядзем разам”. Шмат увагі было ўдзелена пытанню рэкалекцый і прыняцця Карты руха.
1) Усім сужэнствам руху прымаць удзел у рэкалекцыях, якія будуць арганізаваны летам і восенню дзеля аднаўлення сваёй асабістай сувязі з Богам, а праз гэта умацаванне адносінаў паміж мужам і жонкай, дзецьмі, каб мець сям’ю, напоўненаю Божым Благаслаўленнем
( глядзіце сайт руху www.end.of.by).
2) Устанавіць мінімальны кошт за двудзённые рэкалекцыі ў памеры эківалентным 20 еўра на пару.
Няхай любоў жыве ў нас!
16 студзеня, у панядзелак, адбылася сустрэча Экіпы сектара. На сустрэчу быў запршаны кс. Андрэй Сіповіч, пробашч парафіі святога Юзафа ў Гарадзеі. Пары Экіпы Сектара звярнуліся да святара з просьбай стаць духоўным дарадцам Экіпы Сектара. На сустрэчы вырашаліся многія пытанні развіцця руху. Спадзяёмся, што праведзены Дзень Сектара прынясе плён у развіцці нашых экіп.
|
|
|
Старонка 47 з 53 |