Сустрэча ў Салігорску

( 0 Votes )

Разважалі над пытаннямі жыцця

29 студзеня 2012 года адбылася сустрэча экіпы горада Салігорска. На сустрэчы разважалі над многімі пытаннямі нашага жыцця, таксама над Словам Божым, маліліся ў інтэнцыях, выказвалі свае думкі па тэме сустрэчы. Шмат пытанняў было зададзена ксяндзу Андрэю. На кожнае пытанне былі дадзены змястоўныя адказы. Кожнае сужэнства задумалася, як добра, што маюць магчымасць усхваляць Добрага Бога, знаходзіць ў Ім суцяшэнне і падтрымку. Разгледзілі таксама пытанні аб выканнанні сваіх абавязкаў: штодзённай супольнай малітвы, чытання Евангелія, заданння “Прысядзем разам”. Шмат увагі было ўдзелена пытанню рэкалекцый і прыняцця Карты руха.

Вяртаючыся дахаты, у думках мы яшчэ былі з добрымі парамі з Салігорска і Слуцка.

Ад усяго сэрца дзякуем парам экіпы за гасцінны прыём і адкрытасць сэрцаў. Няхай добры Бог адорвае шчодрымі Ласкамі гэтыя цудоўныя пары і іх духоўнага дарадцу. Хвала Пану за сустрэчу!

Андрэй і Людміла Шкраба

 

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 63 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091