16 чэрвеня ў Нясвіжы, ў парафіі Божага Цела, адбыўся Дзень сектара руху Equipes Notre-Dame, у якім прынялі ўдзел сем'і руху з розных куткоў Беларусі. Сем'і якія прагнуць славіць Пана Бога сваім жыццём.
Распачаўся Дзень сектара Святой Імшой з непасрэдным удзелам сямей руху. Потым духоўны дарадчык руху кс. Андрэй Сіповіч правёў вельмі змястоўную канферэнцыю на тэму сямейнага жыцця. Затым са справаздачай за мінулы год выступілі Андрэй і Людміла Шкрабы - адказная пара сектара.
26 мая 2012 года адбылася дзевятая, заключная ў гэтым годзе, сустрэча вёсак Геранёны і Суботнікі.
Сустрэча пачалася Святой Імшой у касцёле Святога Мікалая вёскі Геранёны ў інтэнцыі сем’яў руху END.
Вельмі прыемна, што на гэтай Імшы карту руху прынялі яшчэ дзве сям’і: Іна і Юрый Трашчынскія з Геранён і Таццяна і Генадзій Кот з Суботнік. Кожная сям’я атрымала ў падарунак запаленую свечку – сівал жывой веры, і абраз Святой сям’і. Дзякуем Пану Богу за новыя сем’і, якія пасля году пілатавання ўліліся ў наш рух.
Жаданне ўсхваляць і славіць Бога
10 чэрвеня 2012 года адбылася сустрэча сужэнстваў у Салігорску. Пары ўжо другі год з’яўляюцца ўдзельнікамі руху “EQUIPES NOTRE – DAME”. Маладыя, энергічныя людзі жадаюць усхваляць і славіць Пана Бога. Ад шчырага сэрца хочацца падзякаваць за працу з сем’ямі ксяндзу Сабеславу, шчыраму, добраму святару.
Ад усяго сэрца жадаем Вам, ксёндз Сабеслаў, нязгаснага запалу ў служэнні Богу і людзям, працягваць працу з сужэнствамі.
Сем’ям хочацца пажадаць наступнае: няхай Добры Бог заўжды Вас благаславіць, Святы Дух асвятляе Ваша жыццё сваім Святлом. Не бойцеся дзяліцца ім з іншымі. Чым болей Вы аддаеце, тым больш атрымліваеце.
З радасцю паведамляем, што наш рух ізноў пашырыўся! 31 мая ў Марыі і Дзмітрыя Ярмалюк нарадзілася дачка - Марыя. Сардэчна віншуем, і ахінаем малітвай усю сям'ю і асабліва немаўлятка. Хай Вас Пан Бог благаславіць!
Удзельнікі руха, святары і сем’і з усіх суполак, запрашаюцца на Дзень Сектара, які адбудзецца 16 чэрвеня 2012 года ў парафіі Божага Цела ў Нясвіжы.
Сардэчна запрашаем для ўдзелу ў Дні Сектара ўсе сем’і, якія таксама жадаюць усхваляць і славіць Пана Бога.
Праграма Дня Сектара
Месца сустрэчы: г. Нясвіж, касцёл Божага Цела
9.15-9.30 – прыезд удзельнікаў сустрэчы
Перад Святой Імшой ёсць магчымасць Споведзі.
10.00 – Святая Іша, Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта, Літанія да Сэрца Езуса
11.30 – канферэнцыя ксяндза Андрэя Сіповіча і адказнай пары за рух на Беларусі
12.30 – 14.30 пачастунак: каўбаскі, конкурсы
14.30 - благаслаўленне на дарогу.
Шчыра просім адказных пар экіп паведаміць да 09.06.2012 года аб колькасці ўдзельнікаў Дня Сектара з кожнай суполкі
па тэл. 8-029-606-24-96(Velkom), 8-029-567-93-54 (МТС).
Дзякуем Вам за ініцыятыўнасць і арганізаванасць.
Сем’і Экіпы Сектара “EQUIPES NOTRE – DAME”
Пілігрымка адбылася!
Шчыра дзякуем усім, хто маліўся ў інтэнцыях Х юбілейнай пілігрымцы сем’яў руху "EQUIPES NOTRE - DAME". 19 мая 2012 года яна адбылася ў Ліхені.
Праграма дня была вельмі насычанай і плённай. Адказная пара Польскага рэгіёна Майя і Лешэк Кукулка горача прывіталі ўсіх удзельнікаў пілігрымкі. А ўсяго прыняло удзел у пілігрымцы больш за 170 сем'яў з Польшчы, Францыі і Беларусі. Рух "EQUIPES NOTRE - DAME" на Беларусі прадстаўлялі 7 сем'яў, ксёндз Андрэй Сіповіч, ксёндз Сяргей Ангур.
Падчас Святой Імшы, якая праходзіла ў санктуарыі Маці Божай Ліхеньскай, мы мелі магчымасць праслаўляць Бога, дзякаваць Маці Божай за падтрымку і нястомную дапамогу для ўсіх нас, удзельнікаў руху "EQUIPES NOTRE - DAME", родных і блізкіх.
12 мая 2012 года адбыўся Дзень Скупення ў парафіі Святога Зыгмунда ў Баранавічах. На гэтай сустрэчы прысутнічалі сем’і сямейнага руху “EQUIPES NOTRE – DAME”, ксёндз Андрэй Сіповіч, кіраўнік руху на Беларусі, ксёндз Адам Самсэль, ксёндз Павел Врубель, ксёндз Валянцін Ляўковіч. На гэтае меапрыемства былі запрошаны іншыя сем’і, каб супольна ўсхваляць і славіць Пана Бога. Усе прысутныя маглі выкарыстаць магчымасць Сакрамэнту Пакаяння. Пасля ўрачыстай Святой Імшы распачалася канферэнцыя ксяндза Андрэя Сіповіча, у якой былі закрануты важныя пытанні сямейнага жыцця. Цікавым і шчырымі было сведчанне сям’і Наталлі і Яўгенія Папок аб тым, што жыццё змяняецца ў лепшы бок, калі адчыніць сэрцы для Езуса Хрыста, запрасіць Бога у свой дом.
Паважаныя ўдзельнікі руху!
Запрашаем сардэчна маліцца ў інтэнцыі Х пілігрымкі сем’яў да Маці Божай Ліхеньскай.
Прапануем маліцца дзесяць дзён з 10 мая. Няхай агульнай нашай малітвай стане Літанія да Найсвяцейшай Панны Марыі, апякункі нашых суполак.
Экіпа Сектара
|