Прыняцце карты. Геранёны.

( 0 Votes )

26 мая 2012 года адбылася дзевятая, заключная ў гэтым годзе, сустрэча вёсак Геранёны і Суботнікі.

Сустрэча пачалася Святой Імшой у касцёле Святога Мікалая вёскі Геранёны ў інтэнцыі сем’яў руху END.

Вельмі прыемна, што на гэтай Імшы карту руху прынялі яшчэ дзве сям’і: Іна і Юрый Трашчынскія з Геранён і Таццяна і Генадзій Кот з Суботнік. Кожная сям’я атрымала ў падарунак запаленую свечку – сівал жывой веры, і абраз Святой сям’і. Дзякуем Пану Богу за новыя сем’і, якія пасля году пілатавання ўліліся ў наш рух.

Дзякум таксама нашым духоўным дарадцам: ксяндзам Сяргею Ангуру і Францішку Галдысю, якія не толькі прымаюць удзел у кожнай нашай сустрэчы, але спецыяльна для суполак праводзяць набажэнствы ў касцёле.

Пасля Святой Імшы быў арганізаваны сумесны пікнік, дзе пары не толькі супольна правялі час, але і падзяліліся сваімі меркаваннямі аб жыцці ў руху, аб сваіх спадзяваннях і няўдачах.

Фармацыйны год закончыўся, пачаліся “канікулы”. Час пілігрымак. Да сустрэчы ў санктуарыях Беларусі!

 

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 93 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091