Дзень сектара. Нясвіж 2012.

( 0 Votes )

16 чэрвеня ў Нясвіжы,  ў парафіі Божага Цела, адбыўся Дзень сектара руху Equipes Notre-Dame, у якім прынялі ўдзел сем'і руху з розных куткоў Беларусі. Сем'і якія прагнуць славіць Пана Бога сваім жыццём.

Распачаўся Дзень сектара Святой Імшой з непасрэдным удзелам сямей руху. Потым духоўны дарадчык руху кс. Андрэй Сіповіч правёў вельмі змястоўную канферэнцыю на тэму сямейнага жыцця. Затым са  справаздачай за мінулы год выступілі Андрэй і Людміла Шкрабы - адказная пара сектара. 

Пасля афіцыйнай часткі, адбыўся сумесны абед, які прыгатавалі ў Польскім Доме. Гэта быў час паразмаўляць з сябрамі, з якімі даўно не бачыліся, з'есці смачных каўбасак, дзецям пагуляць - адным словам цудоўна правесці дзень з Пана Богам.

Потым атрымаўшы благаслаўленне ў дарогу, усе напоўненыя пазітыўнымі эмоцыямі рушылі да сваіх дамоў.

Хвала Пану!

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 92 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091