Навіны

Жыць у любові…

( 0 Votes )

Рух сужэнскай духоўнасці “Equipes NotreDame” створаны для таго, каб сужонкі станавіліся бліжэй адзін да аднаго, тым самым станавіліся бліжэй да Бога, змаглі запрасіць Яго ў свае сэрцы, даверыць Яму свае планы і намаганні.

Менавіта аб гэтым 9 снежня 2012 года ў Мінскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа на Кальварыі гаварылася на Святой Імшы, на якую былі запрошаны сем’і з іншых парафій.

 

Спатканне ў Баранавічскім раёне

( 0 Votes )

Хрыстос - галоўны ў нашых сем’ях

2 снежня 2012 года адбылася сустрэча ўдзельнікаў Equipes NotreDame” з сужэнствамі Баранавічскага раёна.

Вельмі добра, што ёсць такія сем’і ў в. Новая Мыш і ў в. Сеўрукі, якія хочуць будаваць сваё сужэнскае жыццё паводле запаведзяў Езуса Хрыста, тым самым станавіцца бліжэй да Бога, штодзённа супольна маліцца, даваць гэтым станоўчы прыклад для сваіх дзяцей.

 

Дзень Сектара ў Клецку

( 0 Votes )

EQUIPES NOTREDAME” пачынае новы фармацыйны год.

15 верасня 2012 года, у суботу, у касцёле Святой Троіцы ў г. Клецку адбылася сустрэча ўдзельнікаў руха “EQUIPES NOTREDAME” (END), прысвечаная пачатку 2012/2013 фармацыйнага года. На ўрачыстасць быў запрошаны ксёндз-прэлат Андрэй Стэцкевіч, генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, а таксама духоўны кіраўнік руха “EQUIPES NOTREDAME” на Беларусі Андрэй Сіповіч, духоўныя дарадцы і адказныя пары экіп. Распачаўся Дзень Сектара Святой Імшой.

 

Адпачынак “EQUIPES NOTRE – DAME”

( 0 Votes )

Па добрай традыцыі штогод удзельнікі руху “EQUIPES NOTRE – DAME” выходзяць на адпачынак. А дзе можна добра правесці час, адпачыць? На свежым паветры.

У нядзелю, 11 жніўня 2012 года, на пікніку ніхто не сумаваў: ні дарослыя , ні дзеці. Шашлык, каўбаскі былі смачныя, а гульні – вясёлыя і займальныя. А паспрыяла гэтаму Божае благаслаўленне, удзеленае ксяндзом Валерыем падчас Святой Імшы ў інтэнцыях святароў, якія працуюць з сем’ямі, і сужэнстваў руху.

 

Праграма рэкалекцый “Абавязкі сужэнстваў”

( 0 Votes )

Пятніца, 03.08.2012г.

18.00-18.50

Прыезд сужэнстваў

19.00-19.35

Святая Імша

19.40-20.20

Вячэра

20.30-20.40

Уступная канферэнцыя ксяндза Сяргея, знаёмства з праграмай рэкалекцый

 

Яднаемся ў малітве!

( 0 Votes )

Падчас міжнароднай пілігрымкі ўдзельнікаў руху EQUIPES NOTREDAME” у Бразіліі запрашаем святароў і сем’і на Беларусі 22, 24 ліпеня маліцца ў зручны для іх час разам з пілігрымамі. Экіпа Сектара.

 

Аб’ява! Увага! Аб’ява!

( 0 Votes )

12 жніўня 2012 года, у нядзелю, усіх удзельнікаў руху “EQUIPES NOTRE – DAME” запрашаем на пікнік! Сустрэча ўсіх жадаючых добра правесці час - каля Нясвіжскага касцёла ў 17.00.
З сабою бяром добры настрой у першую чаргу, таксама мячы, шашлык і каўбаскі. Да сустрэчы!
З павагай да вас Андрэй і Людміла, ксёндз Андрэй.

 

Дзеці END

( 0 Votes )

З вялікай радасцю паведамляем, што наш рух ізноў пашырыўся! 20 чэрвеня 2012 года ў сям’і Рыцікавых з Суботнікаў нарадзіўся сын Мацвей. Прыміце, паважаныя Вольга і Анатолій, віншаванні ад усіх удзельнікаў руху. Няхай Добры Бог адорыць Вашу сям’ю шчодрымі Ласкамі і Любоўю, а Маці Божая заўсёды апякуецца вамі і немаўляткам. Няхай вас Пан Бог благаславіць

 


Старонка 43 з 53

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 318 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091