Хрыстос - галоўны ў нашых сем’ях
2 снежня 2012 года адбылася сустрэча ўдзельнікаў “Equipes Notre – Dame” з сужэнствамі Баранавічскага раёна.
Вельмі добра, што ёсць такія сем’і ў в. Новая Мыш і ў в. Сеўрукі, якія хочуць будаваць сваё сужэнскае жыццё паводле запаведзяў Езуса Хрыста, тым самым станавіцца бліжэй да Бога, штодзённа супольна маліцца, даваць гэтым станоўчы прыклад для сваіх дзяцей.
Ад шчырага сэрца ўдзячны ксяндзу Паўлу за самаадданую працу з сем’ямі. А ўсім сем’ям жадаем сапраўднай трывалай сужэнскай любові на ўсё жыццё. Помніце заўжды, што Хрыстос - галоўны ў нашых сем’ях.
Людміла і Андрэй Шкраба
|
|
|
|
|
| ||