Навіны

Віншаванне

( 0 Votes )

Паважаныя сем’і і духоўныя дарадчыкі руху Equipes Notre-Dame!

Шчыра віншую Вас са святам Змёртвыхпаўстання Пана!

Цуд Уваскрасення Хрыста аб'ядноўвае ўсіх нас верай у перамогу

Бога над цемрай, над злом, над смерцю. Сёння мы адкрываем Уваскросламу Езусу свае душы і просім напоўніць нас духоўнай сілай і надзеяй.

У гэты дзень дзякуем Пану Богу за тое, што ў дні выпрабаванняў мы адчувалі Яго абарону і падтрымку. У складаныя моманты мы непахісна верылі, што Пан не пакіне нас. Вялікдзень нагадвае нам аб духоўным адраджэнні, якое так трэба ўсім нам.

Жадаю ўсім Вам шчасця, радасці, супакою і сапраўднай Любові.

Няхай Уваскрослы Пан натхняе нас на добрыя справы.

Няхай Вялікдзень стане для кожнага пачаткам новага жыцця – лепшага

і добрага.

духоўны дарадчык Сектара

кс. Андрэй Сіповіч

 

Віншаванні з Польшчы

( 0 Votes )

Surrexit Christus spes mea: precedet suos in Galilea…”

Zmartwychwstały idzie przed nami

i towarzyszy nam na drogach świata.

On jest naszą nadzieją, On jest prawdziwym pokojem…

Niech głoszenie Paschy szerzy się po świecie

z radosnym śpiewem Alleluja. Śpiewajmy ustami,

śpiewajmy przede wszystkim sercem i życiem „przaśnym”,

czyli prostym, pokornym i owocującym dobrymi czynami.

Benedykt XVI

Kochani

Śpiewając wspólnie radosne Alleluja, życzymy, aby Zmartwychwstały Chrystus umacniał nas na drodze świętości naszego życia, byśmy podążali z nadzieją ku wiecznej Wielkanocy.

Maria i Leszek Kukułkowie

 

Дзеці END

( 0 Votes )

4 красавіка напярэдадні Трыдууму Пасхальнага, наш рух атрымаў папаўненне: у Таццяны і Віктара Бартко нарадзіўся сынок Марк. Сардэчна віншуем бацькоў з такой цудоўнай падзеяй і жадаем усіх Божых ласк для дзіцятка. Хай добры Бог благаслаўляе Вашу сям'ю. Віншуем і молімся за Вас.

 

Віншаванне

( 1 Vote )

Шаноўныя браты ў Святарстве, Духоўныя дарадчыкі суполак Маці Божай!

Вялікі Чацвер – гэта той дзень, у які наш Пан Езус Хрыстус, пад час Апошняй Вячэры заснаваў сакрамант Эўхарыстыі і сакрамант Святарства. Заснаваў сакрамант Святарства, каб паклікаць Апосталаў і іх паслядоўнікаў да прадаўжэння Яго святарскай функцыі. Вартасць святарства вельмі велізарная і высокая, бо Святар з'яўляецца "другім Хрыстом" (alter Christi) на зямлі, з'яўляецца распарадчыкам  Божай ласкі і Божых таямніцаў і з'яўляецца Пасрэднікам паміж Богам і людзьмі.

Хачу падзякаваць Вам, дарагія браты, за Вашае сведчанне веры, за Вашу паслугу духоўных дарадчыкаў. Дзякуючы Вашаму святарскаму служэнню, шматлікія Божыя дары і ласкі атрымліваюць сем’і нашага руху.

Жадаю Вам, дарагія браты, здароўя, шчасця, добразычлівых людзей і рэалізацыі асабістых жаданняў! Няхай наш Пан і Збаўца благаслаўляе Вас і адорвае сваімі ласкамі, каб Вы і далей ішлі выбраным праз сябе шляхам служэння Богу і людзям! Няхай Уваскрослы Хрыстус падтрымлівае і ўмацоўвае Вас!

духоўны дарадчык сектара

кс. Андрэй Сіповіч

 

Запрашаем на Дзень Скупення

( 0 Votes )

25 сакавіка 2012 года адбылася чарговая сустрэча сужэнстваў руха “EQUIPES NOTRE – DAME” з парафіі Святога Зыгмунда ў Баранавічах. На сустрэчы прысутнічаў ксёндз Андрэй Сіповіч, ксёндз Валянцін Ляўковіч, сем’і Экіпы Сектара Ляшковіч і Шкраба. Пад час сустрэчы былі разгледзены пытанні сямейнага жыцця маладых пар з Баранавіч, правядзення 12 мая Дня Скупення ў парафіі. На гэту ўрачыстасць запрашаюцца ўсе ўдзельнікі “EQUIPES NOTRE – DAME”, святары і новыя сем’і з парафіі Святога Зыгмунда. У праграме: Святая Імша ў інтэнцыях сямей, канферэнцыя, сведчанні сямей, абед, дыскусія ў групах, Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.

Пачатак мерапрыемстваў 12 мая ў 10.00.

Запрашаем усіх жадаючых на Дзень Скупення.

 

Сем’і “EQUIPES NOTRE – DAME”

 

 

Чарговая сустрэча суполкі №2 Нясвіж

( 0 Votes )

Чым большая любоў да Бога, тым больш узрастае любоў да бліжняга.

25 сакавіка 2012 года адбылася чарговая сустрэча сужэнстваў Экіпы №2. Пачалася сустрэча з малітвы. Мела месца і малітва ў асабістых інтэнцыях. Былі разгледжаны пытанні запаведзі любові, яе сведчанні ў нашым асяроддзі. Таксама была магчымасць выказацца сем’ям у адносінах узрастання веры. Мелі месца змястоўныя словы ксяндза Адама наконт будавання адносін дома, на працы.

 

Разважалі над Крыжовым шляхам Езуса Хрыста

( 0 Votes )

23 сакавіка 2012 года, пад час рэкалекцый у парафіі Божага Цела ў Нясвіжы, сем’і руха “EQUIPES NOTRE – DAME” разважалі над Крыжовым шляхам Збаўцы.

У разважаннях над чатырнаццаццю стацыямі шляху сужэнствы маліліся за сваіх дзяцей.

Няхай гэты Крыжовы шлях дапаможа нам, бацькам і дзецям, мужна, нягледзячы на жыццёвыя цяжкасці, ісці за крыжом Пана, бо ў Ім - наша надзея і збаўленне.

 

 

Місія і роля жанчыны ў Каталіцкім Касцёле

( 0 Votes )

 

"....Сёння перад жанчынаю адкрываюцца новыя магчымасці больш глыбокага зразумення і больш поўнай рэалізацыі чалавечых і хрысціянскіх каштоўнасцяў, неад’емных ад сужэнскага жыцця і мацярынства; яе інтэлігентнасць, любоў і рашучасць могуць схіліць мужчыну — мужа і бацьку — перамагчы звычку да пастаяннай альбо амаль пастаяннай непрысутнасці, больш таго, могуць давесці да ўзнікнення паміж імі новых адносін міжасабовай камуніі...."

Апостальская Адгартацыя "Christifideles laici"

У паслясінадальнай Апостальскай Адгартацыі Святога Айца Яна Паўла ІІ «Christifideles laici» аб пакліканні і місіі свецкіх у Касцёле і ў свеце дваццаць гадоў пасля Другога Ватыканскага Сабору (1988 г.) Айцы Сіноду, між іншым, прысвяцілі ўвагу сітуацыі і ролі жанчыны. Іерархі імнкуліся прызнаць і пацвердзіць важкі і незаменны ўклад жанчыны ў будаванне Касцёла і ў развіццё грамадства, а таксама дакладна прааналізаваць удзел жанчыны ў жыцці і місіі Касцёла.

 


Старонка 46 з 53

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 318 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091