Чым большая любоў да Бога, тым больш узрастае любоў да бліжняга.
25 сакавіка 2012 года адбылася чарговая сустрэча сужэнстваў Экіпы №2. Пачалася сустрэча з малітвы. Мела месца і малітва ў асабістых інтэнцыях. Былі разгледжаны пытанні запаведзі любові, яе сведчанні ў нашым асяроддзі. Таксама была магчымасць выказацца сем’ям у адносінах узрастання веры. Мелі месца змястоўныя словы ксяндза Адама наконт будавання адносін дома, на працы.
Мы перакананы, што няма больш нічога важнага, чым адзіная запаведзь любові, любові да Бога, якая пераходзіць у любоў да чалавека. Нельга раздзяліць гэтыя дзве любові, як нельга аддзяліць дрэва ад лістоў. Чым большая любоў да Бога, тым больш узрастае любоў да бліжняга; чым большая любоў да чалавецтва, якое прадстаўлена братамі і сёстрамі, якіх сустракаем кожны дзень, тым больш узрастае i паглыбляецца любоў да Бога.
Дзякуем Богу за сустрэчу, за нашыя сем’і і ксяндзоў, якія з намі працуюць.
|
|
|
|
| |||