З радасцю паведамляем, аб чарговым пашырэнні нашага руху. 26 лютага ў Ліліі і Алега Андрэевых нарадзілася дачушка Караліна. Ахінаем малітвай немаўлятка і яго бацькоў, і жадаем для іх сям'і Божых ласк, моцнай і непахіснай веры, трывалага здароўя, мужнасці і цярпення ў выхаванні дзетак у духу нашай хрысціянскай веры. Марыя, Маці добрай рады, маліся за іх!
17 лютага 2013 года адбылася чарговая сустрэча з сужэнствамі Новай Мышы і Палонкі Баранавічскага раёна.
На сустрэчы разважалі над многімі пытаннямі жыцця, таксама над Словам Божым, маліліся ў інтэнцыях, выказвалі свае думкі наконт паводзін хрысціяніна. Кожнае сужэнства задумалася, як добра, што мае магчымасць усхваляць Добрага Бога, знаходзіць ў Ім суцяшэнне і падтрымку. Разглядзелі таксама пытанні аб выканнанні абавязкаў: штодзённай супольнай малітвы, чытання Евангелія. Запланавалі на наступнай сустрэчы ў сакавіку больш падробна разглядзець умовы эфектыўнага выканання заданння “Прысядзем разам”.
27 студзеня адбылося чарговае спатканне суполкі з Негарэлага. Спатканне прайшло пад дэвізам "Вы сябры Мае, калі спаўняеце тое, што Я запаведаў вам (Ян 15;14)" , менавіта гэты ўрывак прыпаў для ўзмацнення ў Слове Божым на гэтае спатканне, і ім пранікнулася ўся сустрэча. Актыўна абмяркоўвалася тэма неабходнасці апостальства, і годнага хрысціянскага прыклада жыцця, шчырага спаўнення Божых наказаў і імкнення да Святасці. Так, менавіта да Святасці, бо так заклікае наш Бог.
Kochani,
Z wielkim smutkiem chcemy Was Wszystkich powiadomić o śmierci naszego drogiego przyjaciela Andrzeja Zagrobelnego z Poznania. Modlimy się za jego Duszę, którą Pan Bóg już powołał do siebie jak i za Izę żonę Andrzeja oraz ich dzieci, których również obejmujemy modlitwą aby Pan Jezus Miłosierny przeprowadził przez ten trudny dla nich czas. Prosimy Was Wszystkich o modlitwę za śp Andrzeja i za jego rodzinę.
Maja i Leszek
12 студзеня 2013 года адбылася сустрэча сем’яў у Мінскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа на Кальварыі.
На сустрэчы сужонкаў прысутнічаў ксёндз Андрэй Сіповіч. Мы ведаем, наколькі важная роля святара на такіх сустрэчах, якія пакідаюць глыбокі след у сэрцы кожнага прысутнага.
Прыемна, што сямейныя пары, якія сабраліся на сустрэчу, жадаюць усхваляць і славіць Бога, будуваць сваё сужэнскае жыццё паводле запаведзяў Езуса Хрыста.
Kochani
Dla małżeństw ekip tzw. "w izolacji", czyli trwających z dala od Sektorów, czy Regionów planowane jest zorganizowanie przez nas (Region Polska) oraz Międzynarodową Ekipę Odpowiedzialną - Sesji dla Europy Wschodniej. Miała by ona miejsce w dniach 9 - 11 sierpnia 2013 r. w okolicy Warszawy. Byłaby to sesja prowadzona w języku polskim z tematyką związaną z podstawowymi zasadami ruchu, pedagogią, mistyką. Zależy nam aby sesja pozwoliła na lepsze zapoznanie z Ruchem małżeństw należących już do END. Na sesję jest zaproszone jedno lub dwa małżeństwa wraz z tłumaczem, jeżeli jest taka potrzeba (np. Doradca Duchowy - liczyma na księdza Andrzeja). Koszt pobytu i przejazdu jest w dużej części (a być może nawet w całości) finansowany przez ERI - Ekipę Międzynarodową. Stąd koszty udziału byłyby minimalne.
30 cнежня, у Дзень Святой Сям’і, адбылася сустрэча экіпы горада Нясвіжа. Сем’і і ксёндз Андрэй Сіповіч сабраліся ў гасцінных гаспадароў, сям’і Крук Дзмітрыя і Ірыны.
На сустрэчы разважалі над многімі пытаннямі нашага жыцця, таксама над Словам Божым, маліліся ў інтэнцыях. Пад час сустрэчы прысутныя мелі магчымасць знайсці адказы на свае пытанні, а таксама назначыць адказную пару экіпы: Пятра і Кацярыну Рудніцкіх.
|
|
|
Старонка 41 з 53 |