Вы сябры Мае, калі спаўняеце тое, што Я запаведаў вам (Ян 15;14)

( 0 Votes )

27 студзеня адбылося чарговае спатканне суполкі з Негарэлага. Спатканне прайшло пад дэвізам  "Вы сябры Мае, калі спаўняеце тое, што Я запаведаў вам (Ян 15;14)" , менавіта гэты ўрывак прыпаў для ўзмацнення ў Слове Божым на гэтае спатканне, і ім пранікнулася ўся сустрэча. Актыўна абмяркоўвалася тэма неабходнасці апостальства, і годнага хрысціянскага прыклада жыцця, шчырага спаўнення Божых наказаў і імкнення да Святасці. Так, менавіта да Святасці, бо так заклікае наш Бог.

Вельмі ўзмацняючымі былі слова кс. Дзяніса, што асноўная і адзіная мэта нашага жыцця гэта ПРАСЛАЎЛЕННЕ БОГА, а калі гэта не спаўняецца, то ўсё іншае не мае сэнсу.

І падсумоўваючы спатканне ўсе адзначылі, што мы маем вялікі прывілей называцца ХРЫСЦІЯНАМІ, КАТОЛІКАМІ, састаяць у руху END, але і вялікую адказнасць - каб СЛАВА ПАНА БОГА распаўсюджвалася па ўсей зямлі.   Таццяна і Мікалай Меляшкевіч

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 73 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091