Навіны

Здольнасці патрабуюць дзейнасці

( 0 Votes )

13 лістапада 2011 года ў парафіі Божага Цела адбылася Святая Імша за ўдзельнікаў руха “Equipes Notre-Dame”, за сем’і парафіі. Сужэнствы руха прымалі актыўны ўдзел у Імшы, тым самым усхвалялі Бога, дзякавалі Яму. Пад час змястоўнага казання пробашча яшчэ раз кожны з прысутных змог адчуць, што Бог любіць нас, паверыць, што маем вартасць у Валадара.

 

Сустрэча ў Лідзе

( 0 Votes )

"Дарма атрымалі, дарма аддавайце".

Кожны раз, калі едзеш на сустрэчу з сужэнствамі, то едзеш з намерам падзяліцца той светлай радасцю, супакоем і шчасцем, якія адчуваеш у сваім сэрцы ад таго, што імкнешся сужэнствам, праз штодзённую працу над сабой, да Бога, каб жыць з Ім, жыць праз Яго. Але атрымліваецца так, што пад час сустрэчы не толькі штосці аддаеш, але і атрымліваем узамен.

Так атрымалася і 6 лістапада, пад час першай сустрэчы з сужэнствамі ў Лідзе , у парафіі “Святой Сям’і”, пробашч якой з’яўляецца ксёндз Юзаф Ганчыц. Вочы – люстэрка душы. І пад час сустрэчы, калі мы знаёміліся, супольна маліліся, слухалі Святое Пісанне і разважалі над ім, то ў вачах сужонкаў мы бачылі шчырасць, душэўную цяплыню, веру і любоў да Бога.

 

Чарговая сустрэча сем'яў ў Салігорску

( 0 Votes )

23 кастрычніка ў Салігорску адбылася сустрэча сем'яў. На якой таксама прысутнічаў ксендз Собэслав Томала. Сустэча распачалася у капліцы, дзе нашыя сем’і спевам і малітвай аддалі пашану Маці Божай Ружанцовай. Потым сустрэча працягнулася у сальцы пры касцеле, дзе сем’і маглі паразмаўляць на тэму сустрэчы і падзяліцца штодзеннымі клопатамі і дасвядчэннямі са свайго жыцця. Мы вельмі цешымся, што да нас далучыліся новыя дзве сям’і, маем надзею, што яны застануцца надалей. Вядома, сустрэчы праходзяць у нас яшчэ не так дасканала, як хацелась бы, але мы маем намер узрастаць і вельмі просім аб малітве за нашу суполку.


 

Адбылася V Нацыянальная пілігрымка сем’яў

( 0 Votes )

Удзельнікі руху “EQUIPES NOTREDAME” мелі магчымасць прыняць удзел у V Нацыянальнай пілігрымцы сем’яў, якая адбылася 15 кастрычніка 2011 года ў мінскай архікатэдры. На малітоўную сустрэчу пад дэвізам «Сям’я — праца і святкаванне» прыехала шмат сямей з усіх дыяцэзій краіны.

 

Збіраемся, каб усхваляць Пана

( 0 Votes )

16 кастрычніка 2011 года адбылася сустрэча сем’яў. На сустрэчы сямей таксама прысутнічалі: ксёндз Андрэй Сіповіч і ксёндз Пётр Шарко. Сустрэча была плённай. Прысутныя мелі магчымасць паразмаўляць паміж сабой, памаліцца, паслухаць Слова Божае, знайсці адказы на свае пытанні.

Усе разам дзякавалі Богу, прасілі прабачэнне за свае нядобрыя ўчынкі, маліліся ў інтэнцыях удзельнікаў руху “EQUIPES NOTREDAME”, усіх сямей. Хвала Пану!

 

Дзеці END

( 0 Votes )

У сем'ях нашага руху ізноў папаўненне - увечар 15 кастрычніка ў Таццяны і Мікалая Меляшкевічаў нарадзілася другая дачка - Алеся! Усім рухам сардэчна віншуем і ахінаем  малітвай  немаўлятка і яго бацькоў. Хвала Пану!

 

Становімся бліжэй да Бога

( 0 Votes )

Не сакрэт, што ў кожнай сям’і ёсць праблемы. Рух сужэнскай духоўнасці “Equipes NotreDame” створаны для таго, каб сужонкі станавіліся бліжэй адзін да аднаго, тым самым станавіліся бліжэй да Бога, змаглі запрасіць Яго ў свае сэрцы, даверыцца Яму.

9 кастрычніка 2011 года адбыліся сустрэчы ўдзельнікаў Equipes NotreDame” з сужэнствамі Ліды. Яны праводзіліся з мэтай распаўсюджвання руху “Equipes NotreDame” на Гродненшчыне.

 

V Нацыянальная пілігрымка сем’яў

( 0 Votes )

Душпастэрства Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі запрашае ўсіх удзельнікаў руху EQUIPES NOTREDAMEпрыняць актыўны ўдзел у V Нацыянальнай пілігрымцы сем’яў, якая адбудзецца 15 кастрычніка 2011 года ў мінскай архікатэдры. На малітоўную сустрэчу пад дэвізам «Сям’я — праца і святкаванне» запрашаюцца сем’і ўсіх дыяцэзій краіны.

 


Старонка 50 з 53

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 399 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091