Сустрэча ў Лідзе

( 0 Votes )

"Дарма атрымалі, дарма аддавайце".

Кожны раз, калі едзеш на сустрэчу з сужэнствамі, то едзеш з намерам падзяліцца той светлай радасцю, супакоем і шчасцем, якія адчуваеш у сваім сэрцы ад таго, што імкнешся сужэнствам, праз штодзённую працу над сабой, да Бога, каб жыць з Ім, жыць праз Яго. Але атрымліваецца так, што пад час сустрэчы не толькі штосці аддаеш, але і атрымліваем узамен.

Так атрымалася і 6 лістапада, пад час першай сустрэчы з сужэнствамі ў Лідзе , у парафіі “Святой Сям’і”, пробашч якой з’яўляецца ксёндз Юзаф Ганчыц. Вочы – люстэрка душы. І пад час сустрэчы, калі мы знаёміліся, супольна маліліся, слухалі Святое Пісанне і разважалі над ім, то ў вачах сужонкаў мы бачылі шчырасць, душэўную цяплыню, веру і любоў да Бога.

Таксама ўдзячныя ксяндзу Юзафу за гасціннасць, за адкрытасць для духоўнай працы з сужэнствамі, за ўсё тое, што ён робіць для сем’яў свёй парафіі. Маем надзею, што з Божай дапамогай рух СМБ будзе і ў Лідзе. Божа , благаславі і дапамажы нам! Хвала Пану!

Наталля і Павел Ляшковічы



 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 65 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091