Не сакрэт, што ў кожнай сям’і ёсць праблемы. Рух сужэнскай духоўнасці “Equipes Notre – Dame” створаны для таго, каб сужонкі станавіліся бліжэй адзін да аднаго, тым самым станавіліся бліжэй да Бога, змаглі запрасіць Яго ў свае сэрцы, даверыцца Яму.
9 кастрычніка 2011 года адбыліся сустрэчы ўдзельнікаў “Equipes Notre – Dame” з сужэнствамі Ліды. Яны праводзіліся з мэтай распаўсюджвання руху “Equipes Notre – Dame” на Гродненшчыне.
Благаславі Ьожа за малітву, падтрымку і працу з сем’ямі ксяндза Андрэя Сіповіча, а таксама ксяндза Юзафа, ксяндза Яна і ксяндза Андрэя з Ліды.
Вельмі добра, што ёсць такія сем’і ў Лідзе, якія хочуць будаваць сваё сужэнскае жыццё паводле запаведзяў Езуса Хрыста, тым самым станавіцца бліжэй да Бога, штодзённа супольна маліцца, даваць гэтым станоўчы прыклад для сваіх дзяцей.
Шчыра жадаем ксяндзам Божага благаславення. Няхай Марыя Панна ахінае Вас плашчом Мацярынскай апекі. Хай добры Бог асвеціць сваёй Ласкай Ваш зямны шлях, каб з Вашай дапамогай і далей сем’і маглі ратаваць свае душы, усхваляць Пана Бога, вучыліся быць самаадданымі, спагаднымі, міласэрнымі.
А ўсім сем’ям жадаем сапраўднай трывалай сужэнскай любові на ўсё жыццё. Помніце заўжды, што Хрыстос - галоўны ў нашых сем’ях. Няхай Яго падтрымка суправаджае вас на працягу ўсяго жыцця.