6 мая 2012 года адбылася сустрэча новай экіпы горада Нясвіжа. Дзякуй Богу, усе запрошаныя сем’і сабраліся ў гасцінных гаспадароў, сям’і Крук Дзмітрыя і Ірыны.
Прыемна, што на кожную сустрэчу прыязджае ксёндз Андрэй Сіповіч. Ведаем, колькі спраў у гэтага святара. Але негледзячы на гэта, святар паспявае працаваць з чатырма экіпамі, знаходзіць трапныя словы, якія пакідаюць глыбокі след у нашых сэрцах.
29 красавіка 2012 года адбылася чарговая сустрэча сужэнстваў Экіпы №2. Спачатку суполка дзялілася сваімі радасцямі, праблемамі і клопатамі, навінамі, рашаліся арганізацыйныя пытанні.
Затым маліліся, чыталі Слова Божае, абмяркоўвалі Яго. Мела месца, як заўсёды, і малітва ў асабістых інтэнцыях.
Былі разгледжаны такія важныя пытанні, як місія суполкі, роля братэрскіх заўваг, сведчанне веры, будаванне правільных адносін дома, на працы, у руху. Шмат было разважанняў. Пары цудоўна дзяліліся сваімі думкамі наконт карысці руха для іх сямейнага жыцця і іншых аспектаў.
Няхай агонь Божай любові палае ў кожным сэрцы!
28 красавіка 2012 года адбылася арганізацыйная сустрэча Мінскай экіпы. На ёй прысутнічалі сем’і, якія ў жніўні дадуць абяцанне трываць ў веры, захоўваць сем’і ад распусты і нянавісці, клапаціцца пра хрысціянскае выхаванне сваіх дзяцей, стануць удзельнікамі руха “EQUIPES NOTRE – DAME”. Былі абмеркаваны пытанні правядзення Дня Сектара, дня Скупення, рэкалекцый, пілігрымак.
Змястоўнасць і плённасць сустрэча набыла праз удзел у ёй ксяндза Андрэя Сіповіча, духоўнага дарадцы руха на Беларусі, ксяндза Сяргея Дабрагоста, духоўнага дарадцы Мінскай суполкі, а таксама паважанага біскупа Антонія Дзям’янкі.
Няхай агонь Божай любові палае ў кожным сэрцы! Няхай кожны з нас дзеліцца ім з іншымі.
27 красавіка адбылося віншаванне ксяндза Андрэя Сіповіча з Днём нараджэння. Шмат цёплых слоў было выказана Экіпай Сектара духоўнаму дарадчыку ад імені ўсіх удзельнікаў сямейнага руха “EQUIPES NOTRE – DAME”.
Ксёндз Андрэй! Няхай Ваша мудрасць, дабрыня і клопат аб людзях заўсёды будуць для нас прыкладам жыцця. Няхай любоў і супакой застаюцца назаўжды ў Вашым сэрцы.
З Днём нараджэння!
Экіпа Сектара
Ад усяго руху Equipes Notre-Dame, складаем самыя сардэчныя пажаданні для нашага дарагога духоўнага дарадчыка кс. Андрэя. Ваша шчырасьць, самааданасьць і аўтарытэт – узор для ўсіх хрысціян. У Ваш дзень нараджэння будзем ад усяго сэрца маліцца за Вас, просячы няспыннай апекі Найсвяцейшай Божай Маці. З удзячнасцю за ахвярную працу, шчыра жадаем шаноўнаму ксяндзу Андрэю ўнутранага спакою, натхнення ў служэнні, радасці і добрага настрою на кожны дзень! Віншуем!
З радасцю паведамляем, што наш рух ізноў пашырыўся! Ў панядзелак 16 красавіка ў Даны і Канстанціна Раманчук нарадзілася дачка. Сардэчна віншуем, і ахінаем малітвай усю сям'ю і асабліва немаўлятка. Хай Вас Пан Бог благаславіць!

У ноч з 7 на 8 красавіка 2012 г. у Нясвіжскім касцёле Божага Цела адбылося начное малітоўнае чуванне з удзелам сямей руху “EQUIPES NOTRE – DAME”. Да часу ночы каля Гроба Езуса Хрыста малілася моладзь з сёстрамі. Далей у начным чуванні ўдзельнічалі сужэнствы.Вельмі прыемна, што да нас, сямей, далучылася моладзь і парафіяне.Супольная малітва — гэта час духоўнай салідарнасці з сем’ямі ўсяго Каталіцкага Касцёла, а таксама глыбокае асэнсаванне Мукі Пана, вялікага свята Уваскрашэння Езуса Хрыста.
|
|
|
Старонка 45 з 53 |