6 мая 2012 года адбылася сустрэча новай экіпы горада Нясвіжа. Дзякуй Богу, усе запрошаныя сем’і сабраліся ў гасцінных гаспадароў, сям’і Крук Дзмітрыя і Ірыны.
Прыемна, што на кожную сустрэчу прыязджае ксёндз Андрэй Сіповіч. Ведаем, колькі спраў у гэтага святара. Але негледзячы на гэта, святар паспявае працаваць з чатырма экіпамі, знаходзіць трапныя словы, якія пакідаюць глыбокі след у нашых сэрцах.
На сустрэчы разважалі над многімі пытаннямі нашага жыцця, таксама над Словам Божым, маліліся ў інтэнцыях. Падчас сустрэчы прысутныя мелі магчымасць знайсці адказы на свае пытанні, прапанаваць цікавыя духоўныя кнігі. Цікавымі і шчырымі былі сведчанні сямей Беляковых-Фаміных і Шумейка аб тым, што жыццё змяняецца ў лепшы бок, калі адчыніць сэрцы для Езуса Хрыста, запрасіць Бога у свой дом.
Разгледзілі таксама пытанні аб выканнанні сваіх абавязкаў: штодзённай супольнай і асабістай малітвы, чытання Евангелія, заданння “Прысядзем разам”. Шмат увагі было ўдзелена ўдзелу сем’яў у Дні Скупення ў Баранавічах, Дні Сектара ў Нясвіжы, Х Пілігрымцы сем’яў у Ліхені, рэкалекцыях і іншых мерапрыемствах.
Мы задумаліся, як добра, што маем магчымасць усхваляць Добрага Бога разам, знаходзіць ў Ім суцяшэнне і падтрымку, а таксама мець такіх добрых знаёмых, сяброў.
Як цудоўна, што на нашым жыццёвым шляху сустракаюцца такія добрыя, шчырыя людзі! Хвала Пану!!!
Андрэй і Людміла Шкраба