29 красавіка 2012 года адбылася чарговая сустрэча сужэнстваў Экіпы №2. Спачатку суполка дзялілася сваімі радасцямі, праблемамі і клопатамі, навінамі, рашаліся арганізацыйныя пытанні.
Затым маліліся, чыталі Слова Божае, абмяркоўвалі Яго. Мела месца, як заўсёды, і малітва ў асабістых інтэнцыях.
Былі разгледжаны такія важныя пытанні, як місія суполкі, роля братэрскіх заўваг, сведчанне веры, будаванне правільных адносін дома, на працы, у руху. Шмат было разважанняў. Пары цудоўна дзяліліся сваімі думкамі наконт карысці руха для іх сямейнага жыцця і іншых аспектаў.
Удзячны ксяндзу Адаму за тое, што ён дзеліцца з намі сваёй глыбокай верай і любоўю да Бога, сваімі разважаннямі, тлумачыць многія пытанні.
Мы маем спакусы, бачым сваю грэшнасць, але ведаем, што Дух Святы з намі, Ён дзейнічае. Верым, што абяцанне Езуса Хрыста будзе выканана: Ен застанецца з намі аж да канца веку.
Няхай кожны задумаецца над цудоўнымі словамі Святой Тэрэзы з Калькуты:
“Необходимо совершенствовать свою волю, чтобы не позволить ввести себя в заблуждение. Чтобы быть в состоянии черпать из источника истины, необходимо смирение. Ведь для того, чтобы напиться воды из ручья, нужно опуститься на колени и наклонить голову. Да будет так!”
Хвала Пану!
Андрэй і Людміла Шкраба