Удзельнікі руху “EQUIPES NOTRE – DAME” мелі магчымасць прыняць удзел у V Нацыянальнай пілігрымцы сем’яў, якая адбылася 15 кастрычніка 2011 года ў мінскай архікатэдры. На малітоўную сустрэчу пад дэвізам «Сям’я — праца і святкаванне» прыехала шмат сямей з усіх дыяцэзій краіны.
Сем’і руху “EQUIPES NOTRE – DAME” удзельнічалі ў Ружанцы, у Эўхарыстыі з аднаўленнем сужэнскіх абяцанняў. Яны мелі магчымасць паслухаць змястоўную і даступную канферэнцыю кс. прэлата Андрэя Стэцкевіча «30-годдзе адгартацыі „Familiaris Consortio“», адгаварыць супольна Вяночак да Божай Міласэрнасці і атрымаць благаслаўленне ад Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, Апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыа Гуджэроці, біскупа Антонія Дзям’янкі. Напрыканцы сустрэчы сужэнствы падзяліліся ўласным вопытам працы і святкавання ў іх сем’ях. Айцец Пётр Бялевіч благаславіў усіх на дарогу і на далейшае сямейнае жыццё.
Усе праблемы можна вырашыць, калі запрасіць Бога да сябе дадому, у сваю сям’ю і любіць Яго ўсім сэрцам. Тады знойдзецца час і для адпачынку і для працы. Але, галоўнае, і праца і адпачынак у сям’і павінны быць супольнымі.
Пілігрымка была змястоўнай і плённай. Вельмі добра, што ёсць такія пілігрымкі, якія даюць вялікую падтрымку да кожнага ўдзельніка, а тым болей – для сям’і.
Паважаныя сем’і! Пілігрымкі арганізоўваюцца для ўсіх сем’яў Беларусі! Калі ў вас будзе магчымасць паехаць на далейшыя пілігрымкі, абавязкова прыміце ў іх удзел. (частка фотаздымкаў узята з парталу www.catholic.by)
![header=[phocathumblsemji024] body=[]](https://end.of.by/images/morfeoshow/v___________-2146/thumbs/phoca_thumb_l_semji-024.jpg)
![header=[phocathumblsemji018] body=[]](https://end.of.by/images/morfeoshow/v___________-2146/thumbs/phoca_thumb_l_semji-018.jpg)
![header=[phocathumblsemji005] body=[]](https://end.of.by/images/morfeoshow/v___________-2146/thumbs/phoca_thumb_l_semji-005.jpg)
![header=[phocathumblsemji023] body=[]](https://end.of.by/images/morfeoshow/v___________-2146/thumbs/phoca_thumb_l_semji-023.jpg)
![header=[phocathumblsemji068] body=[]](https://end.of.by/images/morfeoshow/v___________-2146/thumbs/phoca_thumb_l_semji-068.jpg)
![header=[phocathumblsemji017] body=[]](https://end.of.by/images/morfeoshow/v___________-2146/thumbs/phoca_thumb_l_semji-017.jpg)
![header=[phocathumblsemji049] body=[]](https://end.of.by/images/morfeoshow/v___________-2146/thumbs/phoca_thumb_l_semji-049.jpg)
![header=[phocathumblsemji055] body=[]](https://end.of.by/images/morfeoshow/v___________-2146/thumbs/phoca_thumb_l_semji-055.jpg)
![header=[phocathumblsemji002] body=[]](https://end.of.by/images/morfeoshow/v___________-2146/thumbs/phoca_thumb_l_semji-002.jpg)