Дзетак у нашым руху стала больш! Ноччу 1 кастрычніка ў Рамана і Марыны Шэлепавых нарадзіўся сын. Наш рух шчыра віншуе бацькоў, с такой цудоўнай падзеяй. Жадаем усіх Божых ласк для дзіцятка і яго бацькоў. Усім рухам злучаемся ў малітве за пашырыўшуюся сям'ю Рамана і Марыны. Хвала Пану!
23 верасня 2011 года адбылася сустрэча сужэнстваў у Баранавічах. Пары ўжо другі год з’яўляюцца ўдзельнікамі руху “EQUIPES NOTRE – DAME”. Маладыя, энергічныя, адкрытыя людзі жадаюць усхваляць і славіць Пана Бога. Хвала Пану за сустрэчу, за духоўных дарадцаў – ксяндза Андрэя, ксяндза Валянціна, якія прысутнічалі на спатканні!
Ад шчырага сэрца хочацца падзякаваць за працу з сем’ямі парафіі кс. Паўлу Врубелю, кс. Богдану Крынскаму. Зараз з сужэнствамі будзе працаваць кс. Валянцін. Жадаем Вам, ксёндз Валянцін, нязгаснага запалу ў служэнні Богу і людзям.

У экіпах руху "Equipes Notre - Dame" праходзяць першыя сустрэчы. 17 верасня адбылася сустрэча сямейных пар з Мінска. На сустрэчы была шчырая малітва за ўвесь сужэнскі рух, за духоўных дарадцаў экіп, за кожную сям’ю. Кожная пара магла падзяліцца аповедам пра сваё жыццё.
Няхай з Божай дапамогай рух на Беларусі пашыраецца, а кожная сям’я з экіп дзеліцца сваім сведчаннем. Ад шчырага сэрца дзякуем ксяндзу Сяргею за гэтую сустрэчу!
18 верасня 2011 года, спаўняецца 15 гадавіна адыходу да Пана заснавальніка нашага руху Equipes Notre Dame – слугі Божага айца Генры Каффарэля. У біблійным сэнсе гэта быў сапраўдны прарок, чалавек вялікіх, інтэнсіўных пачуццяў і паяднанняў. Як чалавек творчы і актыўны з усіх бакоў гледжання, дайшоў да дасканаласці і святасці, а галоўным прынцыпам у яго справах было моцнае трыванне ў згоднасці з навукай касцёла.
Сужэнскія пары Equipes Notre Dame вельмі ўдзячныя свайму заснавальніку. Перад усім за тое, што паказаў вялікае значэнне сакраманту шлюбу, як сведчанне жыцця малых хрысціянскіх супольнасцей, а таксама перажывання малітвы ў штодзённым, забеганым жыцці.
Айцец Каффарэль так як жыў проста і сціпла, так і абрад пахавання адбыўся так, як ён пажадаў, ў найсціплых абставінах. На яго помніку змешчаны тры даты: святога хросту, пасвячэнне святарскага і смерці – нараджэння жыцця ў небе. Гэтыя даты сведчаць пра жыццё Дзіцяці Божага.
Злучымся ўсе разам у малітве аб дары беатыфікацыі Слугі Божага Айца Генры Каффарэля.
Мэта руху cямейнай духоўнасці "Equipes Notre - Dame" - дапамога сем’ям у адкрыцці багаццяў Сакрамэнту шлюбу, умацаванне любові да Бога, да свайго блізкага. Ведаем, што ў цяперашні час міжнародны рух "Equipes Notre - Dame" развіты ў 78 краінах свету. У нас у Беларусі ён развіваецца ўжо восьмы год. Рух існуе ў Мінскай, Брэсцкай і Гродненскай вабласцях.
Кожнаму з нас неабходна ўсведамляць, што сям'я з'яўляецца МАЛЕНЬКІМ КАСЦЁЛАМ. Хрыстос у ім прысутнічае заўсёды. Ён нас запрашае і збірае вакол сябе. Ён, міласэрны і чуткі, адорвае нас каштоўным падарункам - запрашае ў рух сямейнай духоўнасці "Equipes Notre - Dame", дзе мы можам паглыбіць свае рэлігійныя веды, дзе будзем вучыцца будаваць сваё жыццё паводле ЗАПАВЕДЗЯЎ Ісуса Хрыста, а тым самым станавіцца бліжэй да Яго.
1. Больш увагі ўдзяляць катэхезацыі і чытанню Слова Божага ад Святога Марка (па 2 главы ў месяц, пачынаючы з верасня)
2. Асаблівую ўвагу ўдзяляць штомесячнаму выкананню задання “прысядзем разам”. На кожнай сустрэчы, па-магчымасці, аналізаваць выкананне наступных правілаў жыцця ў руху:
- сумесная сямейная малітва;
- заданне “прысядзем разам”;
- чытанне Слова Божага
3. Пісьмова рыхтавацца да сустрэчы
заснавальніка сямейнага руху
"Equipes Notre - Dame" на Беларусі
9 верасня 2011 года адзначыў свой юбілей, 50-годдзе, ксёндз Эрвін. На Святой Імшы ў Клецку ў гэты дзень сабраліся парафіяне, прадстаўнікі ўлады раёна, удзельнікі сямейнага руху "Equipes Notre - Dame" на Беларусі, педагогі Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і бацькі яго навучэнцаў. Прыехалі памаліцца за шаноўнага юбіляра таксама шмат ксяндзоў з усіх куткоў Беларусі. Шмат цёплых слоў было сказана ксяндзу Эрвіну з нагоды яго Дня нараджэння.

21 жніўня, у нядзелю, у касцёле Святой Троіцы ў г. Клецку ў 17.00 адбылася Святая Імша для ўдзельнікаў руху “EQUIPES NOTRE – DAME”, прысвечаная пачатку фармацыйнага году. Пасля Імшы прашла сустрэча Экіпы сектара, духоўных дарадцаў і адказных пар у новым годзе. Запланаваны мерапрыемствы на будучы год. Вырашаны пытанні рэкалекцый і заступніцтва. Спадзяёмся, што праведзены Дзень Сектара прынясе плён у развіцці нашых экіп.
|