1. Больш увагі ўдзяляць катэхезацыі і чытанню Слова Божага ад Святога Марка (па 2 главы ў месяц, пачынаючы з верасня)
2. Асаблівую ўвагу ўдзяляць штомесячнаму выкананню задання “прысядзем разам”. На кожнай сустрэчы, па-магчымасці, аналізаваць выкананне наступных правілаў жыцця ў руху:
- сумесная сямейная малітва;
- заданне “прысядзем разам”;
- чытанне Слова Божага
3. Пісьмова рыхтавацца да сустрэчы
4. Больш увагі ўдзяляць сваім дзецям: малітва, дыялог, сумесны адпачынак і г.д.
5. Удзел у “Сямейным вяночку”
6. Азнаёміцца з дакументамі па арэндаўніцтву. Той удзельнік руху (сям’я), які дасць згоду далучыцца да арэндаўнікоў, павінна патэлефанаваць Паўлу і Натальі (8-044-7011780)
7. Пілатаванне суполак у Нясвіжы, Гарадзеі, Мінску, Лідзе, Салігорску, Баранавічах, Бярозаўцы, Бярозе
8. Абнаўленне стэндаў руху ў парафіях
9. Выкарыстоўваць рэсурсы сайта руху, актыўней і аператыўней прымаць удзел у абмеркаванні пытанняў, астаўляць свае каментарыі
10. Помнім, што адным з накірункаў руху з’яўляецца дапамога адзін аднаму.
У Equipes Notre – Dame дапамагаем адзін аднаму ў паглыбленні ведаў, у разважаннях і малітве. Молімся разам, і молімся адзін за аднаго.
Задумаемся, ці гэта сапраўдная дапамога – калі дапамагаем сваім сябрам толькі ў духоўным жыцці, не дапамагаючы ім у вырашэнні штодзенных праблемаў і цяжкасцяў? Менавіта таму сужэнствы END узаемна павінны дапамагаць адно аднаму – як матэрыяльна, так і маральна – каб спаўняць словы Святога Паўла: “Нясіце цяжары адно аднаго, і такім выканаеце закон Хрыстовы”. (Гал. 6,2)
11. Правесці Дні Сектара ў снежні 2011 г. (Узда), маі 2012 г. (Нясвіж), сустрэчу адказных пар і духоўных дарадцаў у жніўні перад пачаткам новага 2012/2013 фармацыйнага года (Гарадзея)
Рух END гэта моц, гэта вялікая падтрымка для кожнага!
Плённай працы! З Богам!