23 верасня 2011 года адбылася сустрэча сужэнстваў у Баранавічах. Пары ўжо другі год з’яўляюцца ўдзельнікамі руху “EQUIPES NOTRE – DAME”. Маладыя, энергічныя, адкрытыя людзі жадаюць усхваляць і славіць Пана Бога. Хвала Пану за сустрэчу, за духоўных дарадцаў – ксяндза Андрэя, ксяндза Валянціна, якія прысутнічалі на спатканні!
Ад шчырага сэрца хочацца падзякаваць за працу з сем’ямі парафіі кс. Паўлу Врубелю, кс. Богдану Крынскаму. Зараз з сужэнствамі будзе працаваць кс. Валянцін. Жадаем Вам, ксёндз Валянцін, нязгаснага запалу ў служэнні Богу і людзям.
А ксяндзу Паўлу шчыра жадаем так жа плённа працягваць працу з сужэнствамі ў новай парафіі. Няхай Добры Бог заўжды Вас, ксёнз Павел, благаславіць, святы Дух асвятляе Ваша жыццё сваімі Ласкамі.
Мы Вас помнім і паважаем!
![header=[Изображение0340] body=[]](https://end.of.by/images/morfeoshow/____________-2332/thumbs/Изображение0340.jpg)
![header=[Изображение1180] body=[]](https://end.of.by/images/morfeoshow/____________-2332/thumbs/Изображение1180.jpg)