Сустрэча з новымі сем’ямі з Нясвіжа і Гарадзеі

( 0 Votes )

Мэта руху cямейнай духоўнасці "Equipes Notre - Dame" - дапамога сем’ям у адкрыцці багаццяў Сакрамэнту шлюбу, умацаванне любові да Бога, да свайго блізкага. Ведаем, што ў цяперашні час міжнародны рух "Equipes Notre - Dame" развіты ў 78 краінах свету. У нас у Беларусі ён развіваецца ўжо восьмы год. Рух існуе ў Мінскай, Брэсцкай і Гродненскай вабласцях.

Кожнаму з нас неабходна ўсведамляць, што сям'я з'яўляецца МАЛЕНЬКІМ КАСЦЁЛАМ. Хрыстос у ім прысутнічае заўсёды. Ён нас запрашае і збірае вакол сябе. Ён, міласэрны і чуткі, адорвае нас каштоўным падарункам - запрашае ў рух сямейнай духоўнасці "Equipes Notre - Dame", дзе мы можам паглыбіць свае рэлігійныя веды, дзе будзем вучыцца будаваць сваё жыццё паводле ЗАПАВЕДЗЯЎ Ісуса Хрыста, а тым самым станавіцца бліжэй да Яго.

Актыўнымі ў гэтым кірунку з'яўляюцца новыя сямейныя пары з Нясвіжскай парафіі і парафіі з Гарадзеі.

10 верасня 2011 года адбылася сустрэча сямей. Сустрэча прайшла ў сяброўскай абстаноўцы. Хвала Пану за моцныя ў веры сем'і, якія, маем надзею, далучацца да нашага руху, за ксяндзоў, сясцёр і клерыкаў, якія прысутнічалі на сустрэчы.

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 212 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091