21 жніўня, у нядзелю, у касцёле Святой Троіцы ў г. Клецку ў 17.00 адбылася Святая Імша для ўдзельнікаў руху “EQUIPES NOTRE – DAME”, прысвечаная пачатку фармацыйнага году. Пасля Імшы прашла сустрэча Экіпы сектара, духоўных дарадцаў і адказных пар у новым годзе. Запланаваны мерапрыемствы на будучы год. Вырашаны пытанні рэкалекцый і заступніцтва. Спадзяёмся, што праведзены Дзень Сектара прынясе плён у развіцці нашых экіп.
Ад шчырага сэрца дзякуем прысутным ксяндзам, клерыку Андрэю, арганізатарам гэтай сустрэчы і кожнай сям’і, якая прымала у ёй удзел.