заснавальніка сямейнага руху
"Equipes Notre - Dame" на Беларусі
9 верасня 2011 года адзначыў свой юбілей, 50-годдзе, ксёндз Эрвін. На Святой Імшы ў Клецку ў гэты дзень сабраліся парафіяне, прадстаўнікі ўлады раёна, удзельнікі сямейнага руху "Equipes Notre - Dame" на Беларусі, педагогі Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і бацькі яго навучэнцаў. Прыехалі памаліцца за шаноўнага юбіляра таксама шмат ксяндзоў з усіх куткоў Беларусі. Шмат цёплых слоў было сказана ксяндзу Эрвіну з нагоды яго Дня нараджэння.
Мы, удзельнікі руху "Equipes Notre - Dame", шчыра дзякуем Богу, што маем такога самаадданага святара.
Вы, ксёндз Эрвін, для нас усіх – настаўнік, духоўны дарадца, святар, айцец, тонкі псіхолаг і прыклад адказнасці і самаахвярнасці.
Паважаны ксёндз Эрвін!
Няхай добры Бог заўжды Вас благаславіць, Святы Дух асвятляе Вас сваімі Ласкамі, а Найсвяцейшая Маці вядзе Вас найлепшым шляхам жыцця, няспынна клапоцячыся і благаслаўляючы Вас. Заставайцеся такім маладым (усе здзіўляюцца, што Вам ужо 50, выглядаеце толькі на 40) і энергічным на доўгія гады.
З павагай удзельнікі руху "Equipes
Notre - Dame" на Беларусі
|
|
|
|
|
|
|
|
| |||