Здольнасці патрабуюць дзейнасці

( 0 Votes )

13 лістапада 2011 года ў парафіі Божага Цела адбылася Святая Імша за ўдзельнікаў руха “Equipes Notre-Dame”, за сем’і парафіі. Сужэнствы руха прымалі актыўны ўдзел у Імшы, тым самым усхвалялі Бога, дзякавалі Яму. Пад час змястоўнага казання пробашча яшчэ раз кожны з прысутных змог адчуць, што Бог любіць нас, паверыць, што маем вартасць у Валадара.

Ці сваё жыццё і пакліканне я перажываю як дар? Ці адношуся да іх з падзякай, радасцю? Ці выконваю сваю працу на хвалу Пану, ці толькі крытыкую свайго бліжняга? Езус у прыпавесці акцэнтуе на вернасці ў малых рэчах. Разумеем, што для Бога не самае галоўнае вялікасць рэчы, якую выконваем, але вернасць, з якой падыходжу да самых малых абавязкаў. Што я магу сказаць пра вернасць Богу ў дробных рэчах? Над гэтымі важнымі пытаннямі думалі яшчэ і дома.

Вельмі важна не толькі клапаціцца пра сваё чалавечае і духоўнае развіццё, але пра правільнае выхаванне дзяцей, моладзі.

Здольнасці, атрыманыя ад Бога, патрабуюць дзейнасці! У малітвах давайце аддадзім Езусу свае жыццёвыя здольнасці і папросім, каб быў Гаспадаром у нашым жыцці. Хвала Пану!

 

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 65 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091