Сужэнствы руху «Equipes Notre — Dame» разам з парафіянамі касцёла Божага Цела ў Нясвіжы прынялі ўдзел ў набажэнствах, прысвечаных Перэгрынацыі Абраза Маці Божай Будслаўскай. Сустрэча Абраза адбывалася ўрачыста: з працэсіяй, з прыгожым спевам. Дзеці, моладзь, парафіяне шчыра віталі Маці Божую ў парафіі. Пасля Святой Імшы каля Абраза яшчэ доўга маліліся вернікі, дзеці, моладзь, сем’і.
4 мая 2013 года адбылася пілігрымка сем’яў END “NOTRE-DAME” з розных рэгіёнаў Польшчы і Беларусі ў кляштар Дамініканцаў Маці Божай Ружанцовай у г. Варшава. Праграма была насычанай і змястоўнай. Напачатку была паказана мультымедыйная прэзентацыя, якая сведчыла аб паступовым павелічэнні колькасці ўдзельнікаў Руху нашага рэгіёну. З прывітальным словам да прысутных звярнуліся Марыя і Лешэк Кукулка, якія на працягу некалькі гадоў з’яўляліся адказнай парай рэгіёну.
1. Дзень Сектара запланаваны на 11 жніўня 2013 года ў п. Негарэлае. Пачатак: 10.00
2. Сустрэча адказных пар і духоўных дарадцаў – 21 верасня 2013 года ў Клецку.
3. Адказным парам экіп на сустрэчах яшчэ раз абсудзіць пытанне ўдзелу ў рэкалекцыях і даць інфармацыю Алене і Францу Доўнарам (8-029-366-81-41).
Тэма рэкалекцый: “Той, хто не жыве, каб служыць, марнуе жыццё”.
Тэрміны правядзення рэкалекцый:
02.08-04.08.2013 (адк. сям’я Меляшкевіч)
22.11-24.11.2013 (адк. сям’я Шумейка)
Кошт: прыкладна 32 еўра з сям’і, прадаплата за месяц да рэкалекцый – 20 еўра.

13 красавіка адбылася сустрэча Экіпы сектара. Былі разгледжаны пытанні правядзення Дня Сектара ў жніўні, сустрэчы адказных пар у верасні, рэкалекцый. На сустрэчы вырашаліся многія пытанні развіцця руху. Спадзяёмся, што праведзены Дзень Сектара прынёс плён у развіцці руху на Беларусі, яшчэ больш з’яднаў удзельнікаў руху “EQUIPES NOTRE – DAME”.
Няхай Езус Хрыстус і далей умацоўвае нашу веру, вучыць нас жыць, каб служыць іншым.
Супольная начная малітва — гэта час духоўнай салідарнасці з усім Каталіцкім Касцёлам, а таксама глыбокае асэнсаванне Мукі Пана, вялікага свята Уваскрашэння Езуса Хрыста.
У ноч з 30 на 31 сакавіка 2013 г. у Нясвіжскім касцёле Божага Цела адбылося начное малітоўнае чуванне з удзелам сямей руху “EQUIPES NOTRE – DAME”. Да часу ночы каля Гроба Езуса Хрыста малілася моладзь. Далей у начным чуванні ўдзельнічалі сужэнствы.

Хрыстос уваскрос! Аллелюя!
Сапраўды ўваскрос! Аллелюя!
Паважаныя духоўныя дарадцы, сем’і “EQUIPES NOTRE – DAME”!
Віншуем Вас са святам Змёртвыхпаўстання Езуса Хрыста. Ад усяго сэрца жадаем дабрабыту, любові, радасці, супакою і Божага благаслаўлення на кожны дзень Вашага жыцця!
Łącząc się z Wami w przeżywaniu Misterium Paschalnego, życzymy Wam pokoju, miłości i radości płynącej z pustego Grobu.
Niech Święta Zmartwychwstania Pańskiego pomogą odkryć na nowo najgłębszy sens naszego życia i zobaczyć nowy początek w Chrystusie ukrzyżowanym i zmartwychwstałym.
Maria i Leszek Kukułka
Са Святам ВЯЛІКАДНЯ !!!
Жадаю Вам моцнага здароўя заўжды добрага настрою, душэўнага супакою. Каб гора мінала Вашу хату і Вы заўсёды маглі са спакоем і вялікай радасцю сустракаць штогод гэтае цудоўнае Свята - Уваскрашэнне Хрыстова.
Моцна абдымаю ўвесь END .........
ks. Ervin msf
|
|
|
Старонка 40 з 53 |