У аўторак - 25 лютага наш рух адзначае 75-ю гадавіну першай сустрэчы экіпы. Дзень, які айцец Каффарэль называе Днём нараджэння руху Equipes Notre-Dame.
Прапануем, каб усе пары прачыталі ў гэты дзень малітву , якая была складзена на першым спатканні экіпы ў 1939 годзе, дзякуючы Богу за дар на ўзнікнення руху.

Кожную другую нядзелю месяца на Нясвіжчыне адбываецца Святая Імша за сужэнствы парафіі, а асабліва за ўдзельнікаў сужэнскага руху “Equipes Notre-Dame”. Ініцыятарам гэтай добрай справы з’яўляецца ксёндз парафіі Божага Цела ў Нясвіжы Пётр Шарко, які працуе з трымя суполкамі (экіпамі) Маці Божай.
9 лютага не стала выключэннем. Імша адбылася ў замкавай капліцы палаца Радзівілаў у Нясвіжы ў гадавіну яе асвячэння. Для нас, удзельнікаў руху, было вельмі прыемна, што Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Прысутнічаў парафіяльны хор горада Нясвіжа, які ўпрыгожваў Святую Імшу сваім цудоўным спевам.
У нашым сямейным руху “EQUIPES NOTRE – DAME” адбылася яскравая падзея. 8 лютага 2014 года пад час Святой Ішы ў парафіі Святога Юзафа ў Гарадзеі мы мелі магчымасць супольна маліцца аб Божым благаслаўленні для Тэрэсы і Мікалая Гутко, якія адзначалі сярэбранае вяселле – 25-годдзе са дня шлюбу. Пасля Імшы гучала шмат віншаванняў і цёплых слоў у адрас гэтага цудоўнага сужэнства.
Дарагія Мікалай і Тэрэса! Мы, ўдзельнікі руху “EQUIPES NOTRE–DAME”, ад шчырага сэрца жадаем, каб Езус заўсёды прабываў у Вашай сям’і. Менавіта Вам самыя шчырыя пажаданні Апекі Маці Божай, Божага благаслаўлення на доўгія гады жыцця.
15 студзеня адзначылі сярэбраная вяселле Тэрэса і Мікалай Гутко. 25 гадоў разам, разам з Панам Богам! Цудоўная падзея, з якой наш рух сардэчна Вас Тэрэса і Мікалай віншуе. Жадаем Вам моцнага здароўя, непахіснай веры, дароў Духа Святога і бязконцай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі.
Мікалай і Тэрэса запрашаюць на Святую Імшу ў іх інтэнцыі, якая адбудзецца 8 лютага ў 9.00 у касцеле ў Гарадзеі.
Са святам Вас, мы Вас вельмі любім!
26 студзеня адбылася, ўжо можна сказаць чарговая, сустэча сямей у касцёле на кальварыйскіх могілках. Дзякуючы Божаму Провіду і намаганням ксяндза Андрэя Сіповіча ў Мінску паўстае новая суполка END. У снежні на сустрэчы з сем'ямі прысутнічалі Валянціна і Уладзімр Паплёўкі, якія зазначылі, што пазнаёміліся з цудоўнымі людзьмі шукаючымі Бога ў сваім жыцці. На сённяшнім спатканні былі мы - Таццяна і Мікалай Меляшкевічы, і сапраўды мы пазнаёміліся са шчырымі, ветлівымі парамі якія добра сябруюць з Езусам і жадаюць узмацняць гэтае сяброўства.
Перыяд Божага Нараджэння – цудоўны час, калі мы дорым адзін аднаму радасць, любоў і ўсмешкі. Менавіта такая атмасфера панавала 2 студзеня на каляднай сустрэчы, якая гуртавала сем'і парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Ганцавічах ў адзіную сям’ю. У сустрэчы прынялі ўдзел 2 суполкі з Ганцавіч і 6 новых сем’яў. Сустрэча пачалася з супольнай малітвы і дзялення аплаткай. Пары дзяліліся радасцю, якую нясе святло нараджэння Збаўцы.
2 студзеня 2014 года ў Лагойску, адбылося аплатковае спатканне руху Equipes Notre-Dame. Каб паяднацца і праславіць нашага Пана, у Лагойск з'ехаліся сем'і руху з розных куткоў нашай краіны, таксама былі запрошаны і сем'і, якія яшчэ не належаць да руху. Парадавалі сваёй прысутнасцю і шэсць духоўных дарадчыкаў руху, а таксама сестры законныя з Нясвіжу. А яшчэ на наша свята завітаў хор "Чырвоныя макі" з Мінску з цудоўнымі калядкамі.
Гасцей вельмі сардэчна спаткалі арганізатары спаткання (сем'і з дзьвух суполак г. Лагойска на чале з парай экіпы сектара Валянцінай і Уладзімірам Паплёўкамі і пробашчам айцом Тамашам Маліноўскім MSF).
Сардэчна запрашаем на аплатковае спатканне нашага руху! Будзем вельмі рады ўсіх бачыць.
2 студзеня 2013. Лагойск. Касцёл св. Казіміра. Рэгістрацыя 10.30. Святая Імша ў 11.00. Пасля Эўхарыстыі святочнае спатканне.
Чакаем!
|
|
|
Старонка 34 з 53 |