Аплатковае спатканне ў Ганцавічах

( 0 Votes )

Перыяд Божага Нараджэння – цудоўны час, калі мы дорым адзін аднаму радасць, любоў і ўсмешкі. Менавіта такая атмасфера панавала 2 студзеня на каляднай сустрэчы, якая гуртавала сем'і парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Ганцавічах ў адзіную сям’ю. У сустрэчы прынялі ўдзел 2 суполкі з Ганцавіч і 6 новых сем’яў. Сустрэча пачалася з супольнай малітвы і дзялення аплаткай. Пары дзяліліся радасцю, якую нясе святло нараджэння Збаўцы.

Пад час сустрэчы сужонствы спявалі калядныя песні, супольна маліліся і расказвалі аб тым ,як змянілася іх жыццё дзякуючы ўдзелу у Руху Equipes Notre-Dame. Час праляцеў неўпрыкметку. Дзякуем Пану Богу за сустрэчу. Молімся аб пашырэнні наша Руху. Хвала Пану!

Алена і Ілля Кіевічы

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 92 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091