18 мая 2014 года сустрэча ў Нясвіжы адбылася падагульняючая дзвюх экіп, якія знаходзяцца ў пілатаванні. На сустрэчу ў Нясвіж прыехалі сужэнствы з Новай Мышы пад кіраўніцтвам ксяндза Паўла Врубеля. Сямейныя пары з Нясвіжа, ксёндз Пётр Шарко сустракалі гасцей каля Нясвіжскага касцёла.
Сустрэліся, пазнаёміліся і ксёндз Пётр запрасіў усіх на экскурсію ў касцёл. Цікавым і змястоўным быў аповед пробашча аб святыні, аб магутным родзе Радзвілаў, аб крыпце. Затым госці наведалі парк, змаглі палюбавацца азёрамі, замкам, Ратушай і Слуцкімі варотамі.
Пасля экскурсіі адбылася сустрэча, на якой пары вырашалі, ці будуць яны ўдзельнікамі руху.
11 мая 2014 года адбылася чарговая сустрэча сем’яў у Нясвіжы. Падчас сустрэчы сужонкі дзякавалі Богу за сем’і, дзяцей, родных і блізкіх; за ўсе Ласкі Божыя, атрыманыя за гэты год; а таксама разважалі над пытаннямі працы над сваім характарам, над узаемаадносінамі паміж сужонкамі, роднымі і блізкімі, парафіянамі. Словы ксяндза Паўла Слукі мелі глыбокі сэнс для ўдзельнікаў нашай экіпы. Яны датычыліся важнасці руху «Equipes Notre-Dame» для кожнай сям’і, добраахвотнага выканання абавязкаў: штодзённай малітвы, чытання Cлова Божага, выканання задання “прысядзем разам”.
Паважаныя сем'і!
Звяртаемся да вас з просьбай аб падтрымцы ў будаўніцтве касцёла Благаслаўлёнага Яна Паўла II у г.Баранавічы. Усе тыя, хто жадаюць і адчуваюць хрысціянскі абавязак у падтрымцы такой добрай і неабходнай для ўсіх нас справе могуць перавесці любыя сродкі на будаўніцтва.
Інфармацыя: Религиозная община "Римско-католический приход Блаженного Иоанна Павла II в г. Барановичи"
УНП 201020402
Р\с 3015154423019 код 153001369 ЦБУ № 101
OAO "БПС-Банк"
Объект: Строительство и обслуживание костела по ул.Волошина г.Барановичи
Будзем рады і ўдзячны любой фінансавай дапамозе!
Памятаем аб ўсіх вас у сваіх малітвах!
З павагай сям'я Зубік
У сем'ях нашага руху ізноў папаўненне - ноччу 6 мая ў Таццяны і Мікалая Меляшкевічаў нарадзілася трэцяя дачка - Хрысціна! Усім рухам сардэчна віншуем і ахінаем малітвай немаўлятка і яго бацькоў. Хвала Пану!

Паважаныя сябры! Шаноўныя духоўныя дарадчыкі! Сардэчна віншуем са Святам Збаўлення!
Езус перамог смерць, перамог грэх! Перамог для нас - для цябе і для мяне! Заўсёды будзем памятаць якім коштам было здабыта для нас збаўленне.
Нічога немагчымага няма у Бога! Жадаем, каб Дух Святы штодня крышыў зацвярдзеласць нашых сэрцаў, і напаўняў іх Хрыстовым супакоем! Хай Добры Бог благаслаўляе усе вашы справы, адорвае моцным здароўем, шчасця, радасці і поспехаў!
Хвала Ўваскросламу Пану!!!
Таццяна і Мікалай

С Христовым Воскресением!
В Светлый праздник хочу поздравить Вас и Всех близких! Желаю радости, счастья, здоровья и успехов.
С Христовым Воскресением!
кс. Эрвин
Паважаныя нашыя духоўныя дарадчыкі!
У дзень устанаўлення сакрамантаў Эўхарыстыі і Святарства, ад імя ўсіх удзельнікаў руха “EQUIPES NOTRE – DAME” дазвольце павіншаваць Вас з такім Вялікім святам. Няхай кожны дзень Вашага жыцця праходзіць у радасці, няхай здароўе спрыяе Вам, а навокал будуць толькі добразычлівыя людзі, моцныя сем’і. Божых ласкаў на Вашым святарскім шляху, стойкасці ў служэнні Богу і людзям, сілы, радасці, а таксама прыгожага і шчодрага плёну ва ўсіх Божых справах. Нашы малітвы сёння за Вас.
|
|
|
Старонка 32 з 53 |