Навіны

“Equipes Notre-Dame” – падтрымка і моц для сям’і

( 0 Votes )

17 лістапада 2013 года адбылася сустрэча сем’яў у Нясвіжы, якія маюць жаданне пазнаёміцца з рухам “Equipes Notre-Dame”. На сустрэчы сужонкаў прысутнічаў ксёндз Пётр Шарко. Прыемна, што сямейныя пары, якія сабраліся на сустрэчу, жадаюць усхваляць і славіць Бога, будуваць сваё сужэнскае жыццё паводле запаведзяў Езуса Хрыста. На сустрэчы разважалі над многімі пытаннямі нашага жыцця, таксама над пытаннямі плённай малітвы, чытання Слова Божага. Падчас сустрэчы прысутныя мелі магчымасць знайсці адказы на хвалюючыя пытанні, пазнаёміцца з мультымедыйнай прэзентацыяй руху.

 

Нашы пачуцці ад сесіі адказных пар

( 0 Votes )

08-10.11.2013 у польскім горадзе Здуньска Воля адбылася сесія для адказных пар, на якую мы (Анна і Дзмітрый Варвашэвічы) атрымалі запрашэнне. Сёння мы хочам падзяліцца з вамі сваімі пачуццямі.

Калі мы прыехалі ў рэкалекцыйны дом, нас вельмі ветліва сустракалі сем'і, многіх мы бачылі першы раз, ад іх усіх зыходзіла такая цеплыня, міласць, сапраўдная любоў да бліжняга.

 

Сямейны вяночак

( 0 Votes )

Інтэнцыі на Марыйны сямейны вяночак 17.11.2013 года

1. Аб плённым правядзенні  рэкалекцый нашага руха 22-24 лістапада ў Баранавічах.

2. Аб благаслаўленні ў працы для Экіпы Сектара.



 

 

Сесія адказных пар у Польшчы

( 0 Votes )

8 - 10 лістапада ў польскім горадзе Здуньска Воля адбылася сесія для адказных пар нашага руху. Сектар Беларускі прадстаўлялі: ксёндз Андрэй Сіповіч, Мікалай Меляшкевіч (Таццяна, на жаль, не змагла паехаць), Анна і Дзмітрый Варвашэвічы.

На сесіі адбылося спатканне Экіпы Рэгіёну, дзе вырашаліся розныя пытанні жыцця руху. Былі прадстаўлены прэзентацыі існавання і штодзеннага жыцця руху ад кожнага Сектара. Праводзіліся шматлікія канферэнцыі, адбывалася праца ў групах і, вядома, падмуркам сесіі была штодзенная Эўхарыстыя.

 

Хрыстус прысутнічае ў нашым сэрцы

( 0 Votes )

Падчас сустрэчы ў Новай Мышы, якая адбылася ў нядзелю, 10 лістапада, разважанне сямейны пар было накіравана на прысутнасць Хрыстуса ў нашых сэрцах, злучаных важным сакрамантам - Сакрамантам шлюбу. Езус вядзе нас за сабой, Ён выходзіць разам з намі на сямейны шлях, каб вылячыць нас ад эгаізму, духоўна нас падтрымаць, насыціць сваімі ласкамі і любоўю. Менавіта Ён дае сілы падымацца пасля няўдач, прабачаць адзін аднаму, што вельмі важна ў сямейным жыцці.

 

Напамін! Збіраемся ў касцёле на Кальварыйскіх могілках!

( 0 Votes )

17 лістапада ў 14.00 у Мінску ў касцеле на Кальварыйскіх могілках адбудзецца Святая Імша з прэзентацыяй нашагу руху. Запрашаем усіх жадаючых сабрацца разам, памаліцца і засведчыць пра наш рух, чым больш нас збярэцца тым больш яскрава мы пакажам, што наш рух жыве і сапраўды з'яўляецца адзіным жывым арганізмам, асноўнай мэтай якога з'яўляецц імкненне да святасці і распаўсюджванне Евангелля.  Ксендз Андрэй вельмі сардэчна забрашае і спадзяецца, што нас сабярэцца як мага больш. Да сустрэчы на Кальварыі.

 

 

Сямейны вяночак

( 0 Votes )

Інтэнцыі на Марыйны сямейны вяночак 03.11.2013 года

1. Аб плённым правядзенні сесіі адказных пар і духоўных дарадцаў у Польшчы, Дня суплення на Кальварыі, а таксама рэкалекцый у Баранавічах.

2. Аб благаслаўленні для ксяндза Андрэя, Мікалая і Таццяны, Ганны і Дзмітрыя падчас дарогі ў Польшчу.

3. Аб Божым благаслаўленні для ксяндза Дзяніса, які адзначаў Дзень нараджэння.

4. Аб Божым благаслаўленні, здароўі, апецы Маці Божай для Наталлі.

5. Аб Божым благаслаўленні для экіп ў Нясвіжы, Новай Мышы, Салігорску, Мінску, Лагойску, якія знаходзяцца ў пілатаванні.

 

УВАГА!!!ВАЖНА!!!УВАГА!!!

( 0 Votes )

Паважаныя ўдзельнікі руху, звятаемся асаблівым чынам да адказных пар экіп. На сустрэчы адказных пар у верасні, мы прасілі Вас даслаць (емэйлам, поштай, патэлефанаваць) інфармацыю пра экіпы (удзельнікі, іх даты нараджэння тэлефоны), а таксама фотаздымкі з сустрэч, каб падрыхтаваць прэзентацыю нашага сектара на сессію адказных пар у Польшчы. Выезд у Польшчу ўжо на тым тыдні, а матэрыялы нам даслалі толькі сям'я Камлач (экіпа з Нясвіжу) і сям'я Зубік (экіпа з Баранавіч). Калі ласка мы Вас вельмі просім да канца гэтага тыдня даслаць нам неабходныя матэрыялы. Дарэчы інфармацыя пра правядзенне сустрэч і на калі будзе назначана наступная нам таксама не паступала. Спадзяемся на Вашу адказнасць. Дзякуй.

Таццяна і Мікалай Меляшкевічы.

 


Старонка 37 з 53

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 123 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091