Падчас сустрэчы ў Новай Мышы, якая адбылася ў нядзелю, 10 лістапада, разважанне сямейны пар было накіравана на прысутнасць Хрыстуса ў нашых сэрцах, злучаных важным сакрамантам - Сакрамантам шлюбу. Езус вядзе нас за сабой, Ён выходзіць разам з намі на сямейны шлях, каб вылячыць нас ад эгаізму, духоўна нас падтрымаць, насыціць сваімі ласкамі і любоўю. Менавіта Ён дае сілы падымацца пасля няўдач, прабачаць адзін аднаму, што вельмі важна ў сямейным жыцці.
Былі закрануты пытанні абавязкаў хрысціяніна, абавязкаў удзельнікаў руху, ўдзелу сужонкаў у рэкалекцыях. Вялікая ўвага ксяндза Паўла была скіравана на важнасць супольнай сямейнай малітвы, разважання над Словам Божым.
На сустрэчы прысутныя мелі магчымасць знайсці адказы на хвалюючыя пытанні, маліцца ў інтэнцыях.
Сужонкі выказвалі свае меркаванні наконт неабходнасці сямейнага жыцця з Богам, важнасці руху «Equipes Notre — Dame» для кожнай сям’і.
Людміла і Андрэй Шкраба
|
|
|
|
|
|
|
|