Навіны

Сустрэча ў Нясвіжы

( 0 Votes )

13 кастрычніка 2013 года адбылася першая сустрэча з новымі сужэнствамі Нясвіжа. Сустрэча адбылася ў доме сясцёр.

На сустрэчы разважалі над многімі пытаннямі жыцця, таксама над Словам Божым, маліліся ў інтэнцыі развіцця руху “Equipes Notre – Dame”. Пад час сустрэчы прысутныя мелі магчымасць знайсці адказы на хвалюючыя пытанні. А разабрацца ў гэтых пытаннях дапамог ксёндз Пётр Шарко.

Сужэнствы выказвалі свае думкі наконт паводзін хрысціяніна. Успомнілі таксама пытанні аб выканнанні абавязкаў: штодзённай супольнай малітвы, чытання Евангелія. Запланавалі на наступнай сустрэчы ў лістападзе (маем надзею, што больш сямей адгукнуцца на наша запрашэнне) больш падрабязна разглядзець умовы эфектыўнага выканання задання “Прысядзем разам”. 

 

Сустрэча Экіпы Сектара

( 0 Votes )

12 кастрычніка ў Негарэлым адбылася сустрэча Экіпы Сектара нашага руху. Экіпа сабралася ў поўным складзе на чале з духоўным дарадчыкам руху ксяндзом Андрэям.

На сустрэчы вырашаліся асноўныя моманты жыцця руху: рэкалекцыі, аплатковае спатканне, умацаванне сувязі паміж суполкамі і іншыя.

Так рэкалекцый у 2014 годзе будзе трое (вясна, лета, восень). Летам плануюцца рэкалекцыі на якія бацькі могуць узяць з сабою дзяцей, пад час канферэнцый і іншых фармацыйных дзеянняў за дзеткамі будуць прыглядаць аніматары.

Аплатковае калядная сустрэча сем'яў END назначана на 4 студзеня 2014 года, якая адбудзецца  ў Лагойску. Зараней усіх сардэчна  запрашаем разам павітаць нованароджанага Езуса.

 

Cустрэча сем’яў у Новай Мышы

( 0 Votes )

"Любоў моцная і ачышчаная"

6 кастрычніка 2013 года адбылася сустрэча сем’яў у Новай Мышы.

На сустрэчы разважалі над многімі пытаннямі нашага жыцця, таксама над Словам Божым, маліліся ў інтэнцыях. Падчас сустрэчы прысутныя мелі магчымасць знайсці адказы на свае пытанні. Цікавымі і шчырымі былі сведчанні сямей. “Любоў, якая вытрымала перашкоды, моцная і ачышчаная”, - зазначылі прысутныя.

Сапраўды, жыццё змяняецца ў лепшы бок, калі адчыніць сэрцы для Езуса Хрыста. Змястоўнымі былі выказванні ксяндза Паўла Врубеля наконт хрысціянскага жыцця, вырашэння сямейных праблем.

 

Сустрэча адказных пар

( 0 Votes )

21 верасня ў Клецку адбылася сустрэча адказных пар Equipes Notre-Dame. У гэты невялікі гарадок Мінскай вобласці прыехалі сужэнскія пары, прадстаўнікі суполак з розных куткоў Беларусі.

Ксёндз Адам, пробашч парафіі Святой Тройцы ў Клецку, шчыра вітаў гасцей з розных куткоў Беларусі: з Дзяржынскага раёна (пас. Негарэлае), Ганцавіч, Нясвіжа, Гарадзеі, Салігорска, Баранавіч, Мінска, Мікашэвіч, Іўеўскага раёна (Геранёны, Суботнікі).

 

УВАГА. ВАЖНА. АБ'ЯВА,

( 0 Votes )

Паважаныя духоўныя дарадчыкі і ўдзельнікі руху, звяртаем вашу ўвагу, што 21 верасня ў Клецку адбудзецца спатканне адказных пар і духоўных дарадчыкаў нашага руху.

Спатканне распачнецца Святой Імшой у 10.00.

На спатканне запрашаюцца адказныя пары экіп і духоўныя дарадчыкі. Калі па нейкіх прычынах адказная пара не можа прыбыць на спатканне, то калі ласка патурбуйцеся, каб ад вашай экіпы прыехала іншая пара, але каб з кожнай экіпы прысутнічалі дэлегаты.

Справа гэта вельмі важная, таму сардэчна просім, каб кожная сям'я END ад сённяшняга дня малілася ў гэтай інтэнцыі (прынамсі пацеж: Ойча наш.., Вітай, Марыя.., Хвала Айцу...) Дзякуем!

З памяццю ў малітве, адказная пара за рух на Беларусі Таццяна і Мікалай Меляшкевічы

 

 

Дзень сектара. Негарэлае 2013

( 0 Votes )

11 жніўня 2013 у п. Негарэлае прайшоў Дзень сектара нашага руху. З розных куткоў Беларусі з'ехаліся 24 сям'і END. Прысутнічалі тры духоўных дарадчыка: кс. Андрэй Сіповіч, кс. Сяргей Дабрагост, кс. Дзяніс Шэстаковіч. Прыехалі на наша свята і госці з Польшчы, нашы браты і сёстры ў Хрысце і сябры па руху END: пара адказная за рэгіён Люцына і Кшыштаф, Марыя і Лешек, Бернадка і Пётр.  

 

У развіцці Руху межаў няма

( 0 Votes )

2-4 жніўня 2013 года ў невялікім польскім горадзе Канстанцін-Езёрна, размешчанага ля Варшавы, адбылася міжнародная канферэнцыя сужэнстваў з Усходняй Еўропы. Удзел у ёй прынялі прадстаўнікі Славакіі (3 сужэнствы), Літвы (1 сужэнства), Украіны (1 сужэнства і духоўны дарадца), Беларусі (2 сужэнствы і духоўны дарадца). Нам пашчасціла прыняць удзел у дадзенай сустрэчы. Канферэнцыя праходзіла ў рэкалекцыйным доме, у якім былі створаны ідэальныя ўмовы для яе правядзення. Асноўная мэта – даць неабходную інфармацыю аб развіцці Руху ЕND у свеце, расказаць аб фармацыі Руху і ролі духоўных дарадцаў і матываваць яго распаўсюджанне ў краінах Усходняй Еўропы. Была выказана надзея на тое, што Езус нам дапаможа трывала аб’яднаць сужэнствы ў розных краінах свету і гэтая сувязь дапаможа у нашым духоўным развіцці.

 

Праграма рэкалекцый 2 - 4 жніўня

( 0 Votes )

 

Хто не жыве каб служыць – марнуе жыццё.

ПЯТНІЦА:

18:00. – Прыезд. Рэгістрацыя

19:00. – Святая Імша

20:00. – Вячэра

20:40. – Уступная канферэнцыя ксяндза Дзяніса, знаёмства з праграмай рэкалекцый

 


Старонка 38 з 53

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 125 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091