Дзень сектара. Негарэлае 2013

( 0 Votes )

11 жніўня 2013 у п. Негарэлае прайшоў Дзень сектара нашага руху. З розных куткоў Беларусі з'ехаліся 24 сям'і END. Прысутнічалі тры духоўных дарадчыка: кс. Андрэй Сіповіч, кс. Сяргей Дабрагост, кс. Дзяніс Шэстаковіч. Прыехалі на наша свята і госці з Польшчы, нашы браты і сёстры ў Хрысце і сябры па руху END: пара адказная за рэгіён Люцына і Кшыштаф, Марыя і Лешек, Бернадка і Пётр.  

Госці прыехалі з важнай місіяй, на гэтым дні сектара адбылася важная падзея ў жыцці руху, а менавіта перадача паслугі адказнай пары за сектар Беларусь.  Пад час Святой Імшы Людміла і Андрэй Шкрабы плённа адпрацаваўшы тры гады перадалі паслугу адказнай пары Таццяне і Мікалаю Меляшкевічам, якія будуць прыкладаць усе намаганні, каб наступныя тры гады наш рух развіваўся і ўмацоўваўся.

Пасля Святой Імшы ўсе былі запрошаны на "швецкі стол" , дзе можна было не толькі падсілкавацца, але і паразмаўляць з сябрамі па руху. Хвала Пану! 

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 79 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091