Сустрэча Экіпы Сектара

( 0 Votes )

12 кастрычніка ў Негарэлым адбылася сустрэча Экіпы Сектара нашага руху. Экіпа сабралася ў поўным складзе на чале з духоўным дарадчыкам руху ксяндзом Андрэям.

На сустрэчы вырашаліся асноўныя моманты жыцця руху: рэкалекцыі, аплатковае спатканне, умацаванне сувязі паміж суполкамі і іншыя.

Так рэкалекцый у 2014 годзе будзе трое (вясна, лета, восень). Летам плануюцца рэкалекцыі на якія бацькі могуць узяць з сабою дзяцей, пад час канферэнцый і іншых фармацыйных дзеянняў за дзеткамі будуць прыглядаць аніматары.

Аплатковае калядная сустрэча сем'яў END назначана на 4 студзеня 2014 года, якая адбудзецца  ў Лагойску. Зараней усіх сардэчна  запрашаем разам павітаць нованароджанага Езуса.

Дзеля ўмацавання сувязі і братэрскай любові паміж суполкамі (і згодна са статутам END) былі абраныя  сувязныя пары, якія будуць працаваць па справах больш цеснага кантакту паміж Экіпай Сектару і суполкамі руху, а таксама паміж суполкамі з мэтаю ўмацавання адзінага арганізму, якім з'яўляецца наш рух. Прадстаўляем пары і рэгіёны адказнасці: Валянціна і Уладзімір Паплёўкі - Лагойск, Мінск; Алена і Ігар Камлачы - Нясвіж, Клецк, Гарадзея, Баранавічы; Анна і Дзмітрый Варвашэвічы - Ганцавічы, Салігорск; Таццяна і Мікалай Меляшкевічы - Геранёны, Суботнікі, Ліда.

17 лістапада ў 14.00 па ініцыятыве ксяндза Андрэя, у Мінску ў касцеле на Кальварыйскіх могілках адбудзецца Святая Імша з прэзентацыяй нашагу руху. Запрашаем усіх жадаючых сабрацца разам, памаліцца і засведчыць пра наш рух, чым больш нас збярэцца тым больш яскрава мы пакажам, што наш рух жыве і сапраўды з'яўляецца адзіным жывым арганізмам, асноўнай мэтай якога з'яўляецц імкненне да святасці і распаўсюджванне Евангелля.

Хвала Пану!                                                                    Таццяна і Мікалай Меляшкевічы. 

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 80 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091