Інтэнцыі на Марыйны сямейны вяночак 15.12.2013 года
1. Аб Божым благаслаўленні, дары здароўя для Таццяны і яе зачатага дзіцяці, Вацлава, Наталлі, Святланы, Марыі, Веры.
2. Аб добрым перажыванні Божага Нараджэння і з’яднанні ў кожнай сям’і ў гэты дзень.
3. Аб паспяховай сдачы сесіі студэнтамі і добрай адукацыі школьнікам.
Паважаныя ўдзельнікі руху, усе мы ведаем, што набліжаецца цудоўнае свята Божага нараджэння. Сустрэцца разам, каб, перад усім павіншаваць Езуса з Яго Днём нараджэння, ну і таксама адзін аднаго з гэтай вялікай падзеяй запланавана на 2 студзеня ў Лагойску. Вельмі сардэчна запрашаем усе сем'і руху, пажадана з дзеткамі, і усіх духоўных дарадчыкаў на наша свята.
Вельмі спадзяёмся, што ўсе сем'і руху збяруцца, каб паяднацца з Панам у Яго Свята. Калі ласка, просім усіх адказных пар экіп да 22 снежня перадаць інфармацыю аб колькасці ўдзельнікаў аплатковага спаткання з вашых экіп адказнай пары Таццяне і Мікалаю Меляшкевічам.
Паважаныя ўдзельнікі руху, звяртаем вашу ўвагу, што ў гэтым годзе рэкалекцыі нашага руху адбудуцца ў жніўні і лістападзе, але таксама ёсць магчымасць правесці рэкалекцыі 31 студзеня - 2 лютага. На сакавік мест у доме рэкалекцыйным няма. Таму вельмі просім, калі хто жадае паехаць на рэкалекцыі студзень - люты, тэрмінова запісацца ў адказнай пары за рэкалекцыі Алены і Франца Доўнараў (кантакты ў раздзеле РЭКАЛЕКЦЫІ на нашым сайце). Калі ласка, вырашыць гэта трэба да 20 снежня, калі набярэцца 10 пар і больш - рэкалекцыі адбудуцца, калі менш, то трэба адмовіцца ад месца ў рэкалекцыйным доме на гэты тэрмін. Калі ласка, перадавайце гэту інфармацыю іншым, каб нам спланаваць рэкалекцыі, а гэта вельмі важная справа. Дзякуй.
Паважаныя ўдзельнікі руху, паведамляем, што ў сувязі з пераносам працоўных дзён у наступным годзе, наша аплатковае спатканне, таксама пераносіцца з 4 студзеня на 2 студзеня. Калі ласка, перадавайце гэтую інфармацыю ў сваіх суполках. План мерампрыемстваў будзе пазней.

Інтэнцыі на Марыйны сямейны вяночак 01.12.2013 года
1. Аб Божым благаслаўленні, дары здароўя для Вацлава, які знаходзіцца ў шпіталі.
2. Аб здароўі, апецы Маці Божай для Наталіі, Вольгі.
3. Аб Божым благаслаўленні Маргарыты, якая адзначае Дзень нараджэння, Алены, Веранікі, Вольгі, Вадзіма, для нашых дзяцей і ўнукаў.
Кожная сапраўдная хрысціянская сям'я патрабуе духоўнага развіцця, імкнецца ўмацаваць сваю веру, адчуць прысутнасць Езуса ў сваім сэрцы і ў сва"ей сям'і. Менавіта рэкалекцыі спрыяюць яднанню з Богам. Гэта час разважання, адпачынку, паглыблення ведаў пра Бога.
Кожны год наша сям'я з вялікай радасцю чакае рэкалекцыі і гэты год не стаў выключэннем. Мы сустрэліся з ужо па-сапраўднаму блізкімі для нас сем'ямі, слухалі і разважалі над Божым Словам, праслаўлялі Пана ў нашых супольных малітвах і спевах.
Вельмі просім маліцца за праходзячыя рэкалекцыі і за ўсіх іх удзельнікаў аб ласцы дзеяння Духа Святога. Гэта вельмі важна. Дзякуй.

Хто не жыве каб служыць – марнуе жыццё
ПЯТНІЦА:
18:00. – Прыезд. Рэгістрацыя
19:00. – Вячэра
19:45. – Прывітанне сямей. Знаёмства з праграмай рэкалекцый
20:45. – Эўхарыстыя
|