Паважаныя ўдзельнікі руху, звяртаем вашу ўвагу, што ў гэтым годзе рэкалекцыі нашага руху адбудуцца ў жніўні і лістападзе, але таксама ёсць магчымасць правесці рэкалекцыі 31 студзеня - 2 лютага. На сакавік мест у доме рэкалекцыйным няма. Таму вельмі просім, калі хто жадае паехаць на рэкалекцыі студзень - люты, тэрмінова запісацца ў адказнай пары за рэкалекцыі Алены і Франца Доўнараў (кантакты ў раздзеле РЭКАЛЕКЦЫІ на нашым сайце). Калі ласка, вырашыць гэта трэба да 20 снежня, калі набярэцца 10 пар і больш - рэкалекцыі адбудуцца, калі менш, то трэба адмовіцца ад месца ў рэкалекцыйным доме на гэты тэрмін. Калі ласка, перадавайце гэту інфармацыю іншым, каб нам спланаваць рэкалекцыі, а гэта вельмі важная справа. Дзякуй.![]()
Вітаем Вас на старонцы Equipes Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.
+375333829439, +375293730091