Хуткацечны дзесятак гадоў,
Але плённы ён быў для сужэнстваў…
Адбылася значная падзея у гісторыі руху Equipes Notre-Dame на Беларусі. Ужо на працягу 10-ці год рух яднае сужэнствы з розных куткоў нашай краіны. З гэтай нагоды 9 жніўня у парафіі Узвышэння Святога Крыжа у Уздзе адбыліся святочныя мерапрыемствы. Каб падзяліцца радасцю і праславіць Пана Бога на свята з’ехаліся сем’і руху з усёй краіны, а таксама духоўныя дарадчыкі суполак: кс. Дзяніс Шастаковіч, кс. Павел Слука, кс. Сяргей Дабрагост, кс. Пётр Шарко, кс. Дзмітрый Несцяр, кс. Алег Шпець, кс. Андрэй Сіповіч, кс.Тамаш Маліноўскі, кс. Павел Врубель. Прыехалі на наша свята і шаноўныя госці з Польшчы: пара адказная за рэгіён Люцына і Кшыштаф Высоцкія, пары якія дапамагалі заснаваць рух на Беларусі Малгажата і Яахім Гжонкі і Уршуля і Януш Склеповічы і яшчэ дзве сям’і з Польшчы.
Сцяг сям’і – каханне!
ПЯТНІЦА
18:00. – Прыезд. Рэгістрацыя
19:00. – Вячэра
19:45. – Прывітанне сямей. Знаёмства з праграмай рэкалекцый
20:45. – Эўхарыстыя
Мерапрыемствы адбудуцца ў Уздзе 9 жніўня.
9.30 Прыезд. Рэгістрацыя.
10.00 Прэзентацыя руху.
10.30 Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту.
11.00 Прывітанне біскупа.
11.10 Святая Імша (чытанні - суполкі Нясвіжа, малітва верных - суполкі Лагойска, прынясенне дароў - суполкі Гродзеншчыны)
12.30 Святочная праграма
14.30 Абед (ахвяра 50 тыс. з чалавека)
Інтэнцыі на Марыйны сямейны вяночак 17.08.2014 года
Удзячнасць Пану Богу за плённае святкаванне 10-годзя руху.
Аб здароўі і Божым благаслаўленні для Наталлі.
Аб дарах Духа Святога для новых пар з Лагойску.
12 ліпеня ў Лагойску адбылося свята прыняцця карты для двух сямей: Жаны і Арцема Казакевічаў і Таццяны і Андрэя Бекішаў. Цудоўная атмасфера, якую стварылі сем'і END Лагойска і духоўны дарадчык кс. Томаш, перадавалася ўсім прысутным.
Словы Евангелля паводле Св. Мацвея пад час Святой Імшы: " Не бойцеся тых, хто забівае цела, душы ж не могуць забіць; а больш бойцеся таго, хто можа душу і цела загубіць у геене. Ці ж не два вераб’і прадаюцца за ас? I ніводзін з іх не ўпадзе на зямлю без волі Айца вашага. У вас жа і валасы на галаве палічаны. Таму не бойцеся: вы вартыя больш за мноства вераб’ёў. Так кожнага, хто вызнае Мяне перад людзьмі, і Я прызнаю перад Айцом Маім, які ў нябёсах. А хто адрокся б ад Мяне перад людзьмі, ад таго і Я адракуся перад Айцом Маім, які ў нябёсах", вельмі моцна падкрэслілі сэнс жыцця з Богам.
Паважаныя сем'і, духоўныя дарадчыкі! Сардэчна запрашаем усіх у Лагойск на свята прыняцце карты сем'ямі з новай суполкі. Мерапрыемства адбудзецца 12 ліпеня ў 10 гадзін у касцёла г. Лагойска. Пары будуць вельмі радыя, калі падтрымаць іх і раздзяліць радасць збярэцца як мага больш братоў і сясцер па руху! Чакаем!
Хто збіраецца быць на свяце прыняцця карты ў Лагойску, калі ласка, да чацвярга падайце інфармацыю аб Вашай прысутнасці Уладзіміру і Валянціне Паплёўкам па тэл: (29) 6830995, (29) 1778476
Сем'і END з Лагойску
З вялікай радасцю паведамляем, што наш рух ізноў пашырыўся! 25 чэрвеня 2014 года ў сям’і Чудаковых з Нясвіжу, нарадзілася дачушка. Прыміце, паважаныя Ірына і Дзмітрый, найлепшыя віншаванні ад усіх удзельнікаў руху. Няхай Добры Бог адорыць Вашу сям’ю шчодрымі ласкамі і любоўю, а Маці Божая заўсёды апякуецца Вамі і немаўляткам. Няхай Вас Пан Бог благаславіць!
Напамінаем, пастановы якія былі вырашаны на спатканні адказных пар, па справах святкавання 10 - ці годзя руху.
Кожнаму рэгіёну (Ганцавічы, Нясвіж, Лагойск, Геранёны, Негарэлае, Баранавічы, Мінск) зрабіць плакаты з гісторыяй руху за 10 гадоў, таксама сабраць увесь магчымы матэрыял для прэзентацыі руху (фота, запісаць інтэрвью і інш.). І даслаць матэрыялы не пазней 15 ліпеня Таццяне і Мікалаю Меляшкевічам (для прэзентацыі).
|
|
|
Старонка 31 з 53 |