Свята 10 - годзя руху

( 0 Votes )

Хуткацечны дзесятак гадоў,

Але плённы ён быў для сужэнстваў…

Адбылася значная падзея у гісторыі  руху Equipes Notre-Dame на Беларусі. Ужо на працягу 10-ці год рух яднае сужэнствы з розных куткоў нашай краіны. З гэтай нагоды 9 жніўня у парафіі Узвышэння Святога Крыжа у Уздзе адбыліся святочныя мерапрыемствы. Каб падзяліцца радасцю і праславіць Пана Бога на свята з’ехаліся сем’і руху з усёй краіны, а таксама духоўныя дарадчыкі суполак: кс. Дзяніс Шастаковіч, кс. Павел Слука, кс. Сяргей Дабрагост, кс. Пётр Шарко, кс. Дзмітрый Несцяр, кс. Алег Шпець, кс. Андрэй Сіповіч, кс.Тамаш Маліноўскі, кс. Павел Врубель. Прыехалі на наша свята і шаноўныя госці з Польшчы: пара адказная за рэгіён Люцына і Кшыштаф Высоцкія, пары якія дапамагалі заснаваць рух на Беларусі Малгажата і Яахім Гжонкі і Уршуля і Януш Склеповічы і яшчэ дзве сям’і з Польшчы.

Святкаванне распачалося прэзентацыяй у якой распавядалася пра гісторыю развіцця руху на Беларусі, пра дасягненні першага дзесяцігоддзя. Затым адбылася Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту і Святая Імша, якую узначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Пасля Святой Імшы распачалася святочная праграма, падчас якой узгадалі, як зараджаўся рух Equipes Notre-Dame на Беларусі, якія перашкоды пераадольвалі сем’і. Не раз гучалі імены сем’яў з першай беларускай суполкі – гэта Вольга і Станіслаў Дзям’янкі, Алег і Марыя Несцеравы, Наталля і Павел Ляшковіч, Алена і Аляксандр Вайцяшэнка. Кожная сям’я, прыехаўшая на свята, мела магчымасць выказацца, падзяліцца сваімі уражаннямі і сведчаннем прысутнасці Бога у сваім жыцці. Святочны настрой дапамагалі ствараць музычныя нумары, якія падрыхтавалі як дарослыя, так і нашы дзеці: Ірына Доўнар, Яна і Влад Варвашэвічы, Марыя Меляшкевіч.

Да святкавання суполкі падрыхтавалі плакаты аб сваёй дзейнасці ў руху END. Падчас святочнай праграмы былі падведзены вынікі конкурсу дзіцячай творчасці “Мы строим дом на скале ― на примере наших родителей”. Усе удзельнікі конкурсу атрымалі памятныя падарункі.

Падтрымалі нас сваёй прысутнасцю і прадстаўнікі дабрачыннай арганізацыі "Карытас" на чале з а.Аляксандрам Фаміных. Яны арганізавалі для прысутных бяспройгрышную латарэю, у якой можна было выйграць цікавыя і карысныя рэчы, а таксама зрабілі падарункі шматдзетным сем’ям.

Пасля святочнага канцэрту ўсіх запрасілі на святочны абед на свежым паветры, дзе можна было не толькі падсілкавацца, але і паразмаўляць з сябрамі па руху, а таксама патанчыць пад цудоўную музыку.

Хочацца асаблівым чынам аддзячыць кс. Дзяніса Шастаковіча MSF, які гасцінна сустрэў сем’і ў сваёй парафіі і прадаставіў забавы для дзяцей. Такім чынам сумаваць не давялося нікому.

Вялікі дзякуй усім прысутным, усім тым, хто прыняў актыўны удзел у падрыхтоўцы да свята!

Шчыры дзякуй гасцям з Польшчы, якія падтрымалі нас сваёй прысутнасцю і, дарэчы, падрыхтавалі для кожнага памятныя значкі.

Усе разам, мы з’ядналіся у Хрысце яшчэ больш.

Хвала пану за цудоўную сустрэчу!

Жана і Арцём Казакевічы



 

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 59 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091