Навіны

Сувязныя пары

( 0 Votes )

А мы працягваем знаёмства з сувязнымі парамі і прадстаўляем Анну і Дзмітрыя Варвашэвічаў - сувязную пару для суполак Баранавіч, Ганцавіч, Салігорска, Новай Мышы. Прыпамінаем, што Анна з Дзмітрыям таксама адказныя і  за гаспадарча-матэрыяльныя справы руху, таму малітва ўсяго руху для іх служэння проста неабходная. Заахвочваем да малітвы за гэтую адданую служэнню Езусу Хрысту пару, каб Божая любоў прамянілася на тварах членаў суполак, якімі яны будуць апеквацца. Кантакты: Анна -  МТС +375-29-269-15-98, ЛАЙФ +375-25-732-87-44, Дзмітрый - ЛАЙФ +375-25-665-22-59. e-mail andim2001@mail.ru

З Богам!

Хвала Пану!

 

Cувязныя пары

( 0 Votes )

Прадстаўляем сувязную пару для суполак Лагойска і Мінска - Жана і Арцём Казакевічы. Калі ласка, просім малітоўнай падтрымкі для гэтай маладой, але вельмі адданай Богу пары. Верым, што іх праца дапаможа наладзіць яшчэ больш братэрскія сувязі як паміж суполкамі, так і паміж іх удзельнікамі. Калі ласка кантакты: Жана - МТС +375 33 301 74 65, Арцём - МТС +375 29 567 68 60, Vel +375 29 138 08 51 , e-mail   janna_rykh@mail.ru

З Богам!

Хвала Пану!

 

Дзеці END

( 0 Votes )

Цудоўная навіна! Наш рух ізноў папоўніўся дзеткамі - 2 верасня ў Алены і Іллі Кіевічаў нарадзілася дачушка - Ганна. Сардэчна віншуем с такой цудоўнай падзеяй і узносім малітвы да нашага Пана, за немаўлятка і яго бацькоў. Хвала Пану!

 

Сувязныя пары

( 0 Votes )

На сустрэчы адказных пар, былі прадстаўлены сувязныя пары. Вось вытрымка з Карты END аб іх дзейнасці:

Сувязныя пары — сектары — рэгіёны


Ліст і сайт  Суполак Маці Божай хоць і з’яўляецца вельмі карысным, але ён недастатковы для таго, каб неабходныя сувязі паміж цэнтрам і суполкамі былі цесныя і плённыя. За наладжванне такіх сувязяў адказваюць розныя органы руху. Кожная суполка даверана апецы сувязной пары (яна апякуецца трыма–пяццю суполкамі). Акрамя таго, суполкі аб’яднаныя ў сектары, а сектары — у рэгіёны. Пары, адказныя за сектары, і пары, адказныя за рэгіёны, адказваюць за добрую дзейнасць давераных ім суполак.

 

Сустрэча адказных пар

( 0 Votes )

13 верасня ў Мінску адбылося спатканне адказных пар нашага руху. На спатканне прыбыло 9 адказных пар суполак, таксама прысутнічалі тры святары: кс. Андрэй Сіповіч, кс. Павел з Новай Мышы і кс. Андрэй з Ганцавіч.

Спатканне распачалося Святой Імшой, пасля якой усе падняліся на верх касцёла, дзе перайшлі да цякучых спраў руху.

Разглядаліся справы фармацыі, рэкалекцый, вырашана , што аплатковае спатканне руху адбудзецца ў Новай Мышы 10студзеня. Былі прадстаўлены сувязныя пары, якія будуць дапамагаць нашаму руху больш дынамічна развівацца, асабліва ў якасным стане. Вырашана, што ў гэтым фармацыйным годзе будзем больш дасканала знаёміцца з Евангеллем ад Яна.

 

10- ці годзе Сакраманту шлюбу ў Алены і Франца Доўнараў

( 0 Votes )

7 верасня ў Негарэлым, у касцёле Перамянення Пана адбылася Імша падзякі Пану Богу за 10 год Сакраманту шлюбу Алены і Франца Доўнараў. 10 гадоў таму яны склалі прысягу перад Богам і разам крочаць па жыцці. Па жыцці, якое напоўнена моцнай верай і адзінствам. Маюць трох цудоўных дзетак, з'яўляюцца яскравым  прыкладам сапраўднай хрысціянскай сям'і.

Наш рух вельмі рады, што Вы  з'яляецеся яго часткай і шчыра віншуе Вас з гэтай цудоўнай гадавінай. Жадаем Божага благаслаўлення для Вашай сям'і. Віншуем!

 

СУСТРЭЧА АДКАЗНЫХ ПАР

( 0 Votes )

Шаноўныя сябры! Як і планавалася сустрэча адказных пар адбудзецца 13 верасня ў Мінску, у касцёле на кальварыйскіх могілках. Распачнецца спатканне Святой Імшой у 12.30. Запрашаюцца адказныя пары суполак, пары Экіпы Сектара, таксама будзем вельмі рады бачыць нашых шаноўных духоўных дарадчыкаў.

Адказныя пары на 2014/2015 фармацыйны год:

Суполкі Нясвіжа і вокругу:

1. Яўгеній і Наталля Папкі

2. Таццяна і Іван Цвірко

3. Валерый і Святлана Шумейкі

4. Дана і Канстанцін Раманчукі

5. Святлана і Уладзімір Бурновічы

Суполка Ганцавіч:

Алена і Мікалай Сайкі

Суполка Баранавіч

Марыя і Дзмітрый Ярмалюкі

Суполка Новай Мышы

Іна і Віктар Ігнаценкавы

Суполка Салігорска

Галіна і Уладзімір Лахтадыр

Суполка Негарэлага

Алена і Франц Доўнары

Суполка Геранёны

Іна і Юрый Трэшчынскія

Суполка Суботнікі

Інфармацыю не падалі

Суполкі Лагойска:

1. Алена і Аляксандар Дубаневічы

2. Жана і Арцем Казакевічы

Суполкі Мінска

1. Інфармацыю не падалі

2. Аліна і Максім Угорычы

Калі ласка, прысутнасць абавязкова. Калі адказная пара суполкі не можа прыехаць, то калі ласка, паклапаціцеся адправіць на спатканне іншую пару суполкі. Таксама просім адказных пар запрасіць сваіх духоўных дарадчыкаў.

Калі ласка, просім усіх хто чытае гэты артыкул перадаць сваім адказным парам гэту інфармацыю (можа яны не бачылі).

Да сустрэчы! З Богам!

 

УВАГА!!! ВАЖНА!!! УВАГА!!!

( 0 Votes )

Паважаныя ўдзельнікі руху, вельмі просім Вас да 16 жніўня, падаць інфармацыю аб новых адказных парах суполак. Хутка распачнецца новы фармацыйны год, і нам трэба ведаць з кім у ім будзем цесна працаваць. Дарэчы спатканне адказных пар і духоўных дарадчыкаў плануецца 13 верасня ў Мінску. Чакаем.

З памяццю ў малітве Таццяна і Мікалай Меляшкевічы (end@end.of.by) 8-029-570-48-45 mts, 8-029-968-26-06 velcom, 8-025-759-13-62 life. 8-017-16-40-150 дом.

 


Старонка 30 з 53

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 117 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091